Android
Android |
|
Працоўны стол смартфона Samsung Galaxy Nexus пад кіраваннем АС Android 4.1 Jelly Bean |
|
| Распрацоўшчык | |
|---|---|
| Першы выпуск |
23 верасня 2008 года |
| Апошняя версія | |
| Падтрымлівае платформы | |
| Тып ядра | |
| Ліцэнзія | |
| Стан |
актуальнае |
| Вэб-сайт |
android.com openhandsetalliance.com code.google.com/android/ |
Android — партатыўная (сеткавая) аперацыйная сістэма для камунікатараў, планшэтных камп'ютараў, электронных кніжак, лічбавых прайгравальнікаў, наручных гадзіннікаў, нэтбукаў і смартбукаў, заснаваная на ядры Linux.[2] Першапачаткова распрацоўвалася кампаніяй Android Inc., якую потым купіла Google. Пасля Google ініцыявала стварэнне альянсу Open Handset Alliance (OHA), які цяпер і займаецца падтрымкай і далейшым развіццём платформы. Android дазваляе ствараць Java-дадаткі, якія кіруюць прыладай праз распрацаваныя Google бібліятэкі. Android Native Development Kit стварае дадаткі, напісаныя на Сі і іншых мовах.
Першая версія АС Android была апублікавана 5 лістапада 2007 года адначасова з утварэннем Open Handset Alliance, кансорцыума 52[3] вытворцаў апаратнага і праграмнага забеспячэння, кампаній тэлекам-сектара, які абвясціў сваёй мэтай удасканаліць адкрытыя стандарты для мабільных прылад. Большасць кода Android распаўсюджваецца Google на ўмовах свабоднай ліцэнзіі Apache License з адкрытым зыходным кодам.
Змест |
Гісторыя[правіць]
Набыццё Google[правіць]
У ліпені 2005 года Google набыла невялікую маладую фірму Android, Inc., размешчаную ў Пала-Альта, Каліфорнія, ЗША.[4] Сузаснавальнікі Android перайшлі на працу ў Google, сярод іх былі Эндзі Рубін (сузаснавальнік Danger)[5] і Рыч Майнэр (сузаснавальнік Wildfire Communications, Inc.)[6]. У той час пра распрацоўкі Android, Inc. было вядома няшмат, акрамя таго, што гэта было праграмнае забеспячэнне для мабільных тэлефонаў.[4] Гэта стала падставай для з'яўлення чутак пра жаданне Google заняць месца на рынку мабільных тэлефонаў.
Open Handset Alliance[правіць]
5 лістапада 2007 года быў заснован кансорцыум з мэтай распрацоўкі адкрытых стандартаў у галіне мабільнай тэлефаніі, у які першапачаткова ўвайшлі Texas Instruments, Broadcom Corporation, Google, HTC, Intel, LG, Marvell Technology Group, Motorola, Nvidia, Qualcomm, Samsung Electronics, Sprint Nextel і T-Mobile.[7] Разам з аб’яўленнем аб заснаванні OHA было аб’яўлена і пра першы прадукт — Android — мабільную платформу на аснове Linux галіны 2.6.[7]
9 снежня 2008 г. было аб’яўлена пра далучэнне 14 новых членаў да праекта Android, у складзе якіх былі PacketVideo, ARM Holdings, Atheros Communications, Asustek Computer Inc, Garmin Ltd, Softbank, Sony Ericsson, Toshiba Corp і Vodafone Group Plc.[8][9]
Ліцэнзаванне[правіць]
21 кастрычніка 2008 года Android быў ліцэнзаваны свабоднай ліцэнзіяй ПЗ з адкрытым зыходным кодам. Google выклала ў агульны доступ усе зыходныя коды (у тым ліку сеткавы стэк і стэк тэлефаніі)[10] пад ліцэнзіяй Apache License.[11]
Згодна з ліцэнзіяй Apache License вытворцы мабільных тэлефонаў могуць дадаваць уласніцкія (несвабодныя) бібліятэкі і дастасаванні, не аддаючы іх супольнасці.
Апаратнае забеспячэнне[правіць]
Першым тэлефонам з Android у якасці аперацыйнае сістэмы стаў HTC Dream, які з'явіўся 22 кастрычніка 2008 года.[12]
Зноскі
- ↑ {{cite title=Licenses|work=Android Open Source Project|publisher=Open Handset Alliance|accessdate=20 кастрычніка 2009|deadlink=404}}
- ↑ What is Android?. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 6 сакавіка 2010.
- ↑ OHA Members (англ.)
- ↑ 4,0 4,1 Google Buys Android for Its Mobile Arsenal, BusinessWeek (англ.)
- ↑ I, Robot: The Man Behind the Google Phone, The New York Times (англ.)
- ↑ Introducing the Google Phone, The Boston Globe (англ.)
- ↑ 7,0 7,1 Industry Leaders Announce Open Platform for Mobile Devices (прэс-рэліз) (англ.)
- ↑ More mobile phone makers back Google's Android, Reuters (англ.)
- ↑ Google's Android Gains More Powerful Followers, BusinessWeek (англ.)
- ↑ Google Open-Sources Android on Eve of G1 Launch, eWeek.com (англ.)
- ↑ Android is now available as open source, Android Open Source Project (англ.)
- ↑ T-Mobile Unveils the T-Mobile G1 — the First Phone Powered by Android // HTC (англ.)
Спасылкі[правіць]
- Афіцыйны сайт(англ.)
- Google groups «android-developers»(англ.)
- Android apps developer site(англ.) — сайт распрацоўшчыкаў android-дадаткаў на Google Code
| Мабільныя аперацыйныя сістэмы | |
|---|---|
| Заснаваныя на Linux | Access Linux · Android · bada · Baidu Yi · Boot to Gecko · DSLinux · Familiar · HP webOS · iPodLinux · LiMo · MeeGo (Moblin · Maemo · Qt Extended) · Mobilinux · MotoMagx · Openmoko Linux · OPhone · SHR · Qt Extended Improved · Ubuntu Mobile · webOS |
| Іншыя | BlackBerry OS (BlackBerry Tablet OS) · BREW · DoJa · GEOS · iOS · JavaFX · Nintendo DSi OS · Nokia OS (S30 · S40) · P2K · Palm OS · PSP OS · Symbian OS (MOAP(S), UIQ, S60, S80, S90) · SavaJe · Windows (CE, Embedded, Mobile, Windows Phone 7) |
| Open Handset Alliance | |
|---|---|
| Cотавыя аператары | China Mobile · Ericsson · KDDI · NTT DoCoMo · Sprint Nextel · Softbank Mobile · T-Mobile · Telecom Italia · Telefónica · Vodafone |
| Кампаніі ПЗ | Ascender · Borqs · eBay · Esmertec · Google · LivingImage · NMS · Nuance · PacketVideo · SkyPop · SONiVOX |
| Паўправадніковыя кампаніі |
AKM · ARM · Atheros · Audience · Broadcom · Intel · Marvell · Nvidia · Qualcomm · SiRF · Synaptics · Texas Instruments |
| Вытворцы тэлефонаў |
Acer · ASUSTeK · Garmin · HTC · Huawei · LG · Motorola · Samsung Electronics · Sony Ericsson · Toshiba |
| Кампаніі па камерцыялізацыі |
Aplix · Noser Engineering · The Astonishing Tribe · Omron Software · Teleca · Wind River Systems |
| Linux | ||
|---|---|---|
| Агульнае |
Adoption • Параўнанне з Windows • Крытыка • Праект GNU • GNU • Ядро • Гісторыя • The Linux Foundation (portability) • Закон Лінуса • Найменне GNU/Linux • Tux |
|
| Распаўсюджванне | ||
| Дадаткі | ||
| Персаналіі | ||
| СМІ | ||
| Спісы | ||
| Мабільнасць |
Access Linux Platform • Android • bada • LiMo Platform • MeeGo (Mobilinux • Maemo) • Moblin • Ubuntu Mobile and Embedded Edition |
|
| Іншае | ||