Валяр’ян ліпалісты
Валяр’ян ліпалісты | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Valeriana tiliifolia Troitzk. | |||||||||||||||||
|
Валяр’ян ліпалісты[3] (Valeriana tiliifolia) — від кветкавых раслін сямейства бружмелевых.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Вышыня 30-150 см. Карэнішча шчыльнае, стрыжнёвае або верацёнападобнае. Сцябло прамастойнае, тонкабаразнаватае, з 2-4 парамі лісця. Лісце круглавата-сэрцападобнае, слабавыемчата-зубчастае, ніжняе на доўгіх чаранках, верхняе сядзячае. Кветкі белыя або бледна-ружовыя, у шчыткападобна-паўшарападобных суквеццях[3].
Цвіце на 2-і год жыцця ў маі — чэрвені. Пладаносіць у канцы чэрвеня-ліпені[3].
Арэал[правіць | правіць зыходнік]
Родам з Каўказу. Інтрадукаваны ў розных краінах свету, у тым ліку ў Беларусі[3].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Культывуецца як лекавая і дэкаратыўная расліна. Можа выкарыстоўвацца ў якасці замены валяр’яна лекавага (Valeriana officinalis). Як дэкаратыўная расліна вырошчваецца ў групах на газонах і ўзлесках.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г Ляховіч І. М., Пашына Г. В. Валяр’ян // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 410
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ляховіч І. М., Пашына Г. В. Валяр’ян // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 410. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Валериана липолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)