Voay robustus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Voay robustus

Чэрап Voay robustus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Voay robustus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  2793280
EOL  42335044; 57241648
FW  244530

Voay robustus (Grandidier & Vaillant, 1872) — вымерлы ў галацэне від кракадзілаў з сямейства Crocodylidae, знойдзены на Мадагаскары[1]. Адзіны від роду Voay Brochu, 2007[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Voay robustus меў даўжыню да 5 м і вагу прыкладна да 500 кг[3]. Гэта кажа аб тым, што дадзены від быў адным з найбуйнейшых драпежнікаў Мадагаскара за ўсю гісторыю і, магчыма, экалагічна быў ідэнтычны сучаснаму віду Crocodylus niloticus madagascariensis[4].

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Калі від Voay robustus быў упершыню апісаны ў 1872 годзе, яго змясцілі ў склад сучаснага роду Crocodylus[5]. Аднак, новы выкапнёвы від падзяляе некаторыя прыкметы будовы шкілета з родам Osteolaemus, нават больш, чым з Crocodylus. Гэта і прымусіла вылучыць яго ў 2007 годзе ў асобны род. Па іншаму пункту гледжання, магчыма, ён зусім не з'яўляецца сінонімам віду Crocodylus niloticus.[6][7].

Зноскі

  1. Brochu C. A., Njau J., Blumenschine R. J., Densmore L. D. (2010) "A New Horned Crocodile from the Plio-Pleistocene Hominid Sites at Olduvai Gorge, Tanzania.
  2. Brochu, C. A. (2007).
  3. Burness, G. P., Diamond, J. and Flannery, T. (2001).
  4. Bickelmann, C. and Klein, N. (2009).
  5. Grandidier, A. and Vaillant, L. (1872).
  6. Description of a skull of the extinct Madagascar crocodile, Crocodilus robustus Vaillant and Grandidier.
  7. Brochu, C. A. and Storrs, G. W. (1995).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bickelmann, C. and Klein, N. (2009). The late Pleistocene horned crocodile Voay robustus (Grandidier & Vaillant, 1872) from Madagascar in the Museum für Naturkunde Berlin. Fossil Record 21(1):13-21.