Галацэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галацэн
Выява
Кім названа Paul Gervais[d]
Папярэдні ў спісе Плейстацэн[1]
Дата пачатку CXVII стагоддзе да н.э.[1]
Колер (шаснаццатковы трыплет) FEF2EC і FEF1E0
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галацэн (грэч. ὅλος — «целы, увесь» + καινός — «новы») — сучасная геалагічная эпоха, апошні ў гісторыі Зямлі адрэзак чацвярцічнага перыяду, які лічаць на тэрыторыях, што былі пакрыты ў антрапагене ледавіком, пасляледавікоўем. Тэрмін «галацэн» прапанаваны ў 1869 годзе французскім даследчыкам П.Жарвэ. Паводле радыевугляроднага датавання большасць даследчыкаў вызначае мяжу плейстацэну — галацэну датай 10,3 тыс. гадоў таму назад. У пачатку галацэнам вызначылася сучасная занальнасць расліннага покрыва, з зямлі зніклі апошнія прадстаўнікі мамантавага палеалітычнага комплексу, адбыўся пераход ад палеаліту да мезаліту. Галацэнавы гарызонт у адпаведнасці са зменамі кліматычных фаз складаецца з 3 падгарызонтаў. Ранні (10,3 — 8 тыс. гадоў таму назад) уключае прэбарэальны (10,3 — 9,2 тыс. гадоў) і барэальны (9,2 — 8 тыс. гадоў) перыяды з халодным і ўмераным кліматам. Сярэдні (8 — 2,5 тыс. гадоў назад) падзяляецца на вельмі цёплы і вільготны атлантычны (кліматычны оптымум галацэна, 8 — 5 тыс. гадоў) і ўмераны сухі суббарэальны (5 — 2,5 тыс. гадоў) перыяды. У познім сучасным субатлантычным перыядзе (пачаўся 2,5 тыс. гадоў таму назад) усталявалася ўмеранае вільготнае надвор'е. Пры гэтым па дадзеных палеакліматычных рэканструкцый увесь час адбывалася чаргаванне пацяпленняў і пахаладанняў, што дазволіла даследчыкам вылучыць у кожным з перыядаў адпаведныя этапы. Пачатак ранняга галацэну лічаць мяжой палеаліту і мезаліту, на працягу ўсяго этапу (у эпоху мезаліту) адбывалася засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вознячук, Л. Н., Вальчик, М. А. Морфология, строение и история развития долины Немана в неоплейстоцене и голоцене = Morphology, geology and development of the Niemen valley in neopleistocene and holocene = Марфалогія, будова і гісторыя развіцця даліны Нёмана ў неаплейстацэне і галацэне / Л. Н. Вознячук, М. А. Вальчик; Академия наук Белорусской ССР, Институт геохимии и геофизики. — Мн.: Наука и техника, 1978. — 211 с.
  • Калечыц, А. Г. Галацэн / А. Г. Калечыц // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 212. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Лукашев, К. И. Развитие биосферы в голоцене / Академия наук Белорусской ССР, Институт геохимии и геофизики. — Мн.: Наука и техника, 1978. — 177, [1] c.
  • Саидова, Х. М. Экология шельфовых сообществ фораминифер и палеосреда голоцена Берингова и Чукотского морей / Российская АН, Институт океанологии им. П. П. Ширшова. — М.: Наука, 1994. — 95 с. — ISBN ISBN 5-02-003578-5.