Кракадзілы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Кракадзілы
Кітайскі алігатар
Кітайскі алігатар
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Клас:

Паўзуны

Атрад:

Кракадзілы

Навуковая назва

Crocodilia (Owen, 1842)

ITIS   8493
NCBI   551734

Кракадзілы (Crocodylia) — атрад паўзуноў падхласа архазаўраў.

Distrubition of crocodiles

Выдзяляюць 3 сямействы (алігатаравыя: 4 роды, 8 відаў; гавіялавыя: 1 род, 1 від; сапраўдныя кракадзілы: 3 роды, 14 відаў).

Пашыраны ў трапічным і субтрапічных паясах, па берагах прэсных вадаёмаў, у балотах.

У некаторых краінах (Егіпет, Індыя) лічацца свяшчэннымі жывёламі. Большасць відаў знаходзяцца ў Чырвонай кнізе МСАП.

Даўжыня 1,2 — 7 м. Галава прадаўгаватая, хвост доўгі, сплюшчаны з бакоў. Цела ўкрыта рагавымі шчыткамі. Найбольш высокаарганізаваныя паўзуны: маюць 4-камернае сэрца, другаснае касцявое паднябенне, зубы ў асобных ячэйках. Мазжачок добра развіты.

Кормяцца воднымі беспазваночнымі, рыбай, наземнымі пазваночнымі, іннш раз нападаюць на жывёлу, нават на людзей. Актыўныя ўначы.

Размнажаюцца яйцамі (20-100 шт.). Жывуць да 100 гадоў.

Мяса адомае, скура ідзе на галантарэйныя вырабы. Разводзяць у шэрагу краін.

Гл. таксама [правіць]