Берагавы хрыбет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Берагавы хрыбет
англ. Coast Mountains
Гара Уодынгтан
Гара Уодынгтан
Краіна
Горная сістэмаКардыльеры 
Берагавы хрыбет (Канада)
Берагавы хрыбет
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Размяшчэнне Берагавога хрыбта на карце Паўночнай Амерыкі

Берагавы хрыбет (англ.: Coast Mountains) — горны хрыбет, які працягнуўся ўздоўж узбярэжжа Паўночнай Амерыкі ад возера Атлін да ракі Фрэйзер. Берагавы хрыбет з'яўляецца часткай Ціхаакіянскіх берагавых хрыбтоў горнай сістэмы Кардыльеры. Даўжыня хрыбта каля 1600 км., шырыня да 300 км. Сярэдняя вышыня хрыбта складае каля 3000 метраў, найбольшая вышыня 4016 метраў (гара Уодынгтан). Складзены пераважна гранітамі. Моцна раздзелены глыбокімі папярочнымі далінамі і фіёрдамі, якія ўзніклі ўздоўж тэктанічных расколін. Утвараючы перашкоду вільготным вятрам з Ціхага акіяна, Берагавы хрыбет атрымлівае да 4000 мм ападкаў у год на заходнім наветраным схіле і да 2000 мм на ўсходнім схіле. Пакрыты густымі іглічнымі лясамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]