Перайсці да зместу

Ніна Іванаўна Русланава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Іванаўна Русланава
Род дзейнасці актрыса
Дата нараджэння 5 снежня 1945(1945-12-05)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 2021(2021-11-21) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны артыст РСФСР Народны артыст Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых

Q4377008? (1986)

Nika Award for Best Supporting Performance[d] (1990)

Чайка[d] (2000)

Q16602138? (2005)

Q4377008? (2011)

Ніка[d] (1987)

Ніна Іванаўна Русланава (руск.: Нина Ивановна Русланова; 5 снежня 1945, Багадухіў, Харкаўская вобласць — 21 лістапада 2021, Масква) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно. Заслужаны артыст РСФСР (1982). Народны артыст Расіі (1998).

У дзяцінстве яе знайшлі ў Багадухіве Харкаўскай вобласці і перавялі ў дзіцячы дом, дзе яна і вырасла. Там яна атрымала ўмоўнае прозвішча, імя па бацьку і дату нараджэння.

Пасля заканчэння будаўнічага вучылішча пачала працоўную дзейнасць маляра. У 1963 годзе паступіла ў Харкаўскі тэатральны інстытут. Але пасля нядоўгай вучобы яна паехала ў Маскву і паступіла ў Тэатральнае вучылішча Б. Шчукіна, які скончыла у 1969 г.

Працавала каля 15 гадоў у тэатры Я. Вахтангава, у 1985—1988 — у тэатры У. Маякоўскага.

З 1988 года — актрыса кінастудыі М. Горкага.

У 1967 годзе, будучы на другім курсе, дэбютавала ў ролі кінаактрысы ў фільме Кіры Муратавай «Кароткія сустрэчы» (Надзя). Актрыса шмат гадоў супрацоўнічала з Кірай Муратавай, зняўшыся ў шэрагу яе фільмаў.

Папулярнасць актрысе прынеслі і ролі ў фільмах: «Цыган» (1979, рэж. Бланк), «Не страляйце ў белых лебедзяў» (1980, рэж. Р. Нахапетаў), "Мой сябар Іван Лапшын " (1984, рэж. Герман), «Сабачае сэрца» (1988, рэж. У. Бортка), «Хрусталёў, машына!» (1998, рэж. А. Герман), «Зімовая вішня» — «Зімовая вішня 2» — «Зімовая вішня 3» (рэж. І. Масленнікаў), «Настройшчык» (2004, рэж. К. Муратава) і інш.

Усяго ў фільмах, спектаклях і серыялах згуляна больш за 160 разнастайных роляў. Яркая характэрная і камедыйная актрыса. Яе талент падпарадкаваны глыбокім псіхалагічным ролям.

Працавала над агучаннем мультфільмаў.

Памерла 21 лістапада 2021 года[3].

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Nina Ruslanova // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. Умерла актриса Нина Русланова