Стэфан Неманя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфан Неманя
Нараджэнне каля 1113[1] ці 1114[2]
Смерць 13 лютага 1199(1199-02-13)
Месца пахавання
Род Няманічы
Бацька Завіда[d]
Жонка Анастасія Сербская[d]
Дзеці Святы Сава, Вукан Неманіч і Стэфан Першавенчаны[d][3]
Веравызнанне праваслаўе і Сербская праваслаўная царква
Дзейнасць кіраўнік, палкаводзец, Eastern Orthodox monk
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Стэфан Неманя

Стэ́фан I Не́маня (1114, Рыбніца — 13 лютага 1200, манастыр Хіландар) — сербскі вялікі князь (жупан), заснавальнік дынастыі Няманічаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1114 годзе ад сербскага жупана Завіда і быў малодшым з чатырох сыноў.

У 1170 годзе ў барацьбе са сваімі братамі заняў сербскі велікакняжацкі трон і абвясціў пра незалежнасць Сербіі ад Візантыі. У выніку ўмелай замежнапалітычнай дзейнасці павялічыў тэрыторыю сербскай дзяржавы. Адзіная феадальная дзяржава, якая склалася пры ім да канца XII стагоддзі ўключала Зэту, Рашку, Хум, частку Адрыятычнага прымор’я і на ўсходзе — землі да Срэдзеца (Сафіі).

У 1196 годзе Стэфан I Неманя, ва ўзросце 82 гадоў, адрокся ад прастола перадаўшы велікакняжацкую ўладу свайму сыну — Стэфану Першавенчанаму, прыняў манаскі пострыг з імем Сімяон і пасяліўся ў манастыры Студзеніца.

Неўзабаве пайшоў услед за сваім сынам — святым Савам, на святую гару Афон у заснаваны ім афонскі манастыр Хіландар, дзе праз 4 года, 13 лютага 1199, 1200(?) годзе, сканаў.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Кананізаваны Сербскай праваслаўнай царквой у ліку святых, з імем прападобны Сімяон Міратачывы, з прычыны таго, што з яго мошчаў сачылася святая міра. Памяць яго здзяйсняецца 13 (26) 2.

Святы Сава перанёс рэшткі свайго бацькі на радзіму ў Сербію і паклаў у храме Прасвятой Багародзіцы ў манастыры Студзеніца. Гэты храм і манастыр Стэфан Неманя ўзвёў і багата ўпрыгожыў, яшчэ быўшы князем.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Стэфан Неманя заснаваў сярэдневяковую сербскую дынастыю Няманічаў. Ад княгіні Анастасіі меў трох сыноў і трох дочак:

  • Вукан (да 1165 — пасля 1207), князь Дуклі (1190—1208), і вялікі князь Сербіі (1202—1204)
  • Стэфан (1165—1228), вялікі князь Сербіі (1196—1217), кароль Рашкі (Сербія) (1217—1227), з 1227 года манах Сімон
  • Растка (1169/71/74/75—1235/36), архібіскуп незалежнай сербскай царквы, вядомы і кананізаваны пад манаскім імем Сава
  • Яфімія, жонка Мануэла Ангеласа Дукі, рэгента Салонікі
  • невядомая па імі дачка
  • невядомая па імі дачка

Зноскі

  1. http://genealogy.euweb.cz/balkan/balkan5.html
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]