Уладзімір Іосіфавіч Рэсін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іосіфавіч Рэсін
руск.: Владимир Ресин
дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі[d]
21 снежня 2011 — 5 кастрычніка 2016

Нараджэнне 21 лютага 1936(1936-02-21) (88 гадоў)
Веравызнанне РПЦ
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Дзейнасць палітык, эканаміст, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Іосіфавіч Рэсін (руск.: Владимир Иосифович Ресин; нар. 21 лютага 1936, Мінск) — выконваючы абавязкі мэра Масквы з 28 верасня 2010 г. Быў прызначаны выконваючым абавязкі мэра пасля выдалення ў адстаўку прэзідэнтам Расіі Мядзведзевым былога мэра сталіцы Расіі Юрыя Лужкова.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — Рэсін Іосіф Гілімавіч (1904—1981), і маці — Рэсіна (Шэйндліна) Роза Вольфаўна (1903—1983), — былі рэпрэсаваныя, затым амніставаныя.

Адукацыя і працоўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі горны інстытут па спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя горнай прамысловасці» ў 1958 годзе, завочную аспірантуру пры кафедры «Будаўніцтва падземных збудаванняў і шахтаў» горнага інстытута, спецыяльныя курсы павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў вышэйшага звяна дзяржаўных органаў кіравання Акадэміі народнай гаспадаркі СССР, школу менеджэраў Саюза навуковых і інжынерных таварыстваў, доктар эканамічных навук, прафесар.

Працаваў горным майстрам. З 1962 года — на розных пасадах у Галаўмасінжбудзе, у 1974—1987 — начальнік Галаўмасінжбуда. У 1987—1988 — начальнік Галаўмасінжбуда. З 1988 года — першы намеснік старшыні, з 1989 па 1990 год — старшыня Масбудкамітэта.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Абіраўся дэпутатам Кунцаўскага раённага Савета горада Масквы (1980—1982), дэпутатам Маскоўскага гарадскога Савета (1981—1990).

З 1990 года — намеснік старшыні выканкама Массавета — старшыня Масбудкамітэта.

У 1991 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка прэм’ер-міністра Урада Масквы — кіраўніка будаўніча-інвестыцыйнага комплексу.

З 1992 года — першы намеснік прэм’ера ўрада Масквы — кіраўнік комплексу перспектыўнага развіцця горада і міністр урада Масквы — кіраўнік дэпартамента будаўніцтва.

З ліпеня 1996 года — першы намеснік прэм’ера ўрада Масквы — кіраўнік Комплексу перспектыўнага развіцця.

У студзені 2000 года пасля перавыбрання мэрам Ю. Лужкова Рэсін захаваў пасаду першага намесніка прэм’ера пры фарміраванні новага маскоўскага ўрада.

З 2001 года — першы намеснік мэра Масквы ва ўрадзе Масквы, кіраўнік комплексу архітэктуры, будаўніцтва, развіцця і рэканструкцыі горада.

28 верасня 2010 г ўказам прэзідэнта РФ прызначаны часова выконваючым абавязкі мэра Масквы пасля адхілення Юрыя Лужкова ад пасады мэра ў сувязі са стратай даверу Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]