Перайсці да зместу

Востраўскі сельсавет (Ляхавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Востраўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ляхавіцкі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Востраў
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 618
Востраўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Во́страўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Востраў.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 17 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гуцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[2]. 6 красавіка 1981 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тухавіцкага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Забер’е, Рагачы і Тухавічы), у склад Крывошынскага сельсавета перададзена вёска Стральцы[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2134 чалавекі[4], з іх 94,6 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,7 % — палякі, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1618 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 27. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.