Перайсці да зместу

Крывошынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крывошынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ляхавіцкі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Крывошын
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 340
Крывошынскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Крыво́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Крывошын.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліпскага сельсавета[1]. 22 красавіка 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Свяціцкага сельсавета Ганцавіцкага раёна, таксама ў склад сельсавета з Тухавіцкага сельсавета Быценскага раёна перададзена вёска Залужжа[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[3]. 6 красавіка 1981 года ў склад сельсавета з Востраўскага сельсавета перададзена вёска Стральцы[4]. 3 снежня 1997 года з часткі сельсавета ўтвораны Свяціцкі сельсавет, які быў скасаваны 20 снежня 2013 года і зноў увайшоў у склад Крывошынскага сельсавета[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 2798 чалавек[6], з іх 96,9 % — беларусы, 1,8 % — рускія, 0,9 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 2340 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 27. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676).
  5. Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.