Ганчароўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганчароўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ляхавіцкі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ганчары
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 251
Ганчароўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Ганчаро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ганчары.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Мініцкі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Мядзведзіцкага і Цыганскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Мінічы. 14 красавіка 1971 года вёска Вонькі перайменавана ў Набярэжную[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мініцкага сельсавета 13 населеных пунктаў[3].

4 чэрвеня 1979 года Мініцкі сельсавет перайменаваны ў Ганчароўскі, цэнтр перанесены ў вёску Ганчары. 20 снежня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Куршынавіцкага сельсавета (аграгарадок Тальмінавічы, вёскі Асосы, Гайнін, Гайнінец, Гашчын, Куляні, Куршынавічы, Нізкія, Новыя Буды, Савейкі, Стараселле, Старыя Буды, Хацяж)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1106 чалавек[5], з іх 72,5 % — беларусы, 24,8 % — палякі, 1,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 1251 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 14 красавіка 1971 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Брэсцкай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 27. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.