Жарабковіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жарабковіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ляхавіцкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Жарабковічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
3 ліпеня 1972
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Старшыня Аляксандр Іванавіч Трыбухоўскі
Афіцыйная мова беларуская
Насельніцтва (2019) 2 268
Нацыянальны склад беларусы — 95,7 %,
рускія — 1,69 %,
палякі — 1,30 %,
украінцы — 1,01 %,
армяне — 0,30 %
Жарабковіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Жарабко́віцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Жарабковічы.

Будынак сельвыканкама ў Жарабковічах (2014 г.).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Падлескага сельсавета[1], які 3 ліпеня 1972 года перайменаваны ў Жарабковіцкі сельсавет[2]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Засценак-Зубелевічы (аб’яднана з вёскай Зубелевічы)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў[4]. 15 снежня 1980 года ў склад сельсавета з Навасёлкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Валасачы, Дамашы, Пірштукі, Сваятычы і Трабавічы)[5]. 6 красавіка 1981 года ў склад адноўленага Падлескага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Зубелевічы, Падлессе, Патапавічы, Рамашкі, Свісткоўшчына, Улазавічы, Шавялі)[6]. 2 ліпеня 2008 года скасавана вёска Астрэйкі[7]. 20 снежня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падлескага сельсавета (аграгарадок Падлессе, вёскі Зубелевічы, Патапавічы, Рамашкі, Свісткоўшчына, Улазавічы, Шавялі)[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1689 чалавек[9], з іх 92,1 % — беларусы, 3,4 % — палякі, 2,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 2268 чалавек[11].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 27. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 снежня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 3 (1665).
  6. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676).
  7. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  8. Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ёсць край такі [Тэкст] : гістарычна-літаратурная хроніка / рэд.-склад. У. М. Лаўрэнаў. — [Б. м.] : Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня, 2003. — 427 с. — ISBN 985-6676-41-X
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]