Перайсці да зместу

Манеты Беларусі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, replaced: ангель → англій
стылявыя змены, арфаграфія, пунктуацыя, дапаўненне
Радок 1: Радок 1:
{{арфаграфія}}
{{арфаграфія}}
'''Манеты Беларусі''' — [[манеты]], якія біліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, і іншаземныя манеты, якія на гэтай тэрыторыі шырока выкарыстоўваліся.
'''Манеты Беларусі''' — [[манеты]], якія выраблены на тэрыторыі сучаснай Беларусі, і іншаземныя манеты, якія на гэтай тэрыторыі шырока выкарыстоўваліся.


Ня гледзячы на тое, што зараз на Беларусі адбіваюцца толькі памятныя манеты, яе манетная гісторыя даволі працяглая. У гэтым артыкуле змешчаны базавыя звесткі пра хаджэнне манет у розныя перыяды.
Нягледзячы на тое, што зараз у Беларусі выпускаюцца толькі памятныя манеты, яе манетная гісторыя даволі працяглая.


==Храналогія==
==Храналогія==
Радок 8: Радок 8:


Часцей за ўсё размову аб манетнай гісторыі пэўнай краіны пачынаюць з апісання [[бартэр]]у і таго, якія былі першыя «грошы».
Часцей за ўсё размову аб манетнай гісторыі пэўнай краіны пачынаюць з апісання [[бартэр]]у і таго, якія былі першыя «грошы».
Спачатку ў якасці грошаў мог выступаць любы тавар. Але такі метад выменьвання быў эканамічна невыгодны. Кожны раз пакупніку трэба было знаходзіць менавіта тое, што было патрэбна прадаўцу. Са ўсіх тавараў пачалі вылучацца тыя, якія былі патрэбныя кожнаму — футра, ежа і іншыя — іх называюць грошы-тавары. Але сапраўдныя грошы павінны былі адпавядаць некалькім патрабаванням:


Спачатку ў якасці грошаў мог выступаць любы тавар. Але такі метад выменьвання быў эканамічна невыгодны. Кожны раз пакупніку трэба было знаходзіць менавіта тое, што было патрэбна прадаўцу. З усіх тавараў пачалі вылучацца тыя, якія былі патрэбныя кожнаму — футра, ежа і іншыя — іх называюць грошы-тавары. Але сапраўдныя грошы павінны былі адпавядаць некалькім патрабаванням:
1)Рэдкасць — яны не павінны сустракацца паўсюдна.


1)рэдкасць — яны не павінны сустракацца паўсюдна;
2)Каштоўнасць — яны павінны быць патрэбны кожнаму.


3)Зручнасць — яны павінны не мець вялікі памер, вагу і іншае
2)каштоўнасць — яны павінны быць патрэбны кожнаму;


4)Непарушальнасць — яны не павінны страчваць свае якасці пад прыгнётам часу.
3)зручнасць — яны павінны не мець вялікі памер, вагу і іншае;


4)непарушальнасць — яны не павінны страчваць свае якасці пад прыгнётам часу;
5)Непрыдатнасць — пры ўсім гэтым практычнае іх выкарыстанне павінна быць абмежавана.


5)непрыдатнасць — пры ўсім гэтым практычнае іх выкарыстанне павінна быць абмежавана.
У пазнейшыя часы патрабаванне каштоўнасці знікла, але аб гэтым мы паразмаўляем пазней.


У пазнейшыя часы патрабаванне каштоўнасці знікла.
Гэтым патрабаванням ідэальна адпавядаюць высакародныя металы. Але першыя вырабы не зусім адпавядалі нашаму разуменню зручнасці. Першыя манеты у такім выглядзе, як мы іх уяўляем зараз з’явіліся ў [[Лідыя|Лідыі]] ў VII ст. да н. э. А на тэрыторыі Беларусі першымі з’явіліся рымскія [[Дынарый|дынарыі]] I—III стст. н. э. Паступленне дынарыяў спынілася ў III ст. і яны не набылі шырокага распаўсюджвання, а выкарыстоўваліся толькі для гандлю паміж купцамі і племянной знаццю. Пазней эканоміка Старажытнарускіх княстваў прымае ўсходні напрамак. Таму больш распаўсюджаны скарбы да X ст. з пераважнасцю [[Драхма|дырэхмаў]] арабскага Халіфата. Часцей за ўсё знаходкі гэтага перыяду звязаны са знакамітым [[Шлях з вараг у грэкі|шляхам «З Вараг у Грэкі»]].


Гэтым патрабаванням ідэальна адпавядаюць высакародныя металлы. Але першыя вырабы не зусім адпавядалі зручнасці. Першыя манеты з’явіліся ў [[Лідыя|Лідыі]] ў VII ст. да н. э. На тэрыторыі Беларусі першымі з’явіліся рымскія [[Дынарый|дынарыі]] I — III стст. н. э. Паступленне дынарыяў спынілася ў III ст. і яны не набылі шырокага распаўсюджвання, а выкарыстоўваліся толькі для гандлю паміж купцамі і племянной знаццю. Пазней эканоміка старажытнарускіх княстваў прымае ўсходні напрамак. Таму больш распаўсюджаны скарбы да X ст. з пераважнасцю [[Драхма|дырэхмаў]] арабскага Халіфата. Часцей за ўсё знаходкі гэтага перыяду звязаны са знакамітым [[Шлях з вараг у грэкі|шляхам «З Вараг у Грэкі»]].
Але рудні арабскага Халіфата пачалі канчацца. Пасля X ст. эканоміка княстваў Русі накіроўваецца на Візантыйскую Імперыю. Але пры ўсёй цеснаце кантакту з Візантыяй, манетных скарбаў з манетамі іх чаканкі на Беларусі не знойдзена. Таму гэтую нішу заняў Еўрапейскі дынарый. З таго часу ў скарбах пачалі трапляцца германскія [[пфеніг]]і і англасаксонскія [[пені]] (і пфенігі, і пені, і дынарыі — розныя назвы для адзінага наміналу).

Пасля X ст. эканоміка княстваў Русі арыентуецца на Візантыйскую Імперыю. Але пры ўсёй цеснаце кантакту з Візантыяй, манетных скарбаў з манетамі яе чаканкі на Беларусі не знойдзена. Таму гэтую нішу заняў Еўрапейскі дынарый. З таго часу ў скарбах пачалі трапляцца германскія [[пфеніг]]і і англасаксонскія [[пені]] (і пфенігі, і пені, і дынарыі — розныя назвы для адзінага наміналу).

У ты жа час з’явіліся першыя Кіеўскія [[златнік]]і і [[срэбранік]]і. На тэрыторыі княстваў не было распрацавана вялікіх радовішчаў срэбра. Гэты метал паступаў з-за мяжы, у асноўным з Венгрыі і Чэхіі.


У ты жа час з’явіліся першыя Кіеўскія [[златнік]]і і [[срэбранік]]і. Чаму так позна? На тэрыторыі княстваў не было распрацавана вялікіх радовішч срэбра. Гэты метал паступаў з-за мяжы, у асноўным з Венгрыі і Чэхіі.
Пасля нашэсця татара-манголаў пачаўся так званы безманетны перыяд. Амаль усе знешнія зносіны спыніліся, эканоміка перабудавалася на новы лад. Срэбра стала ўжывацца ў форме мерных зліткаў ([[Грыўна|грывен]]). Налічвалася тры асноўных тыпы зліткаў: наўгародскія, кіеўскіе і літоўскія. На тэрыторыі Беларусі асноўным тыпам былі літоўскія зліткі, ці як іх яшчэ называюць [[Ізрой|ізроі]].
Пасля нашэсця татара-манголаў пачаўся так званы безманетны перыяд. Амаль усе знешнія зносіны спыніліся, эканоміка перабудавалася на новы лад. Срэбра стала ўжывацца ў форме мерных зліткаў ([[Грыўна|грывен]]). Налічвалася тры асноўных тыпы зліткаў: наўгародскія, кіеўскіе і літоўскія. На тэрыторыі Беларусі асноўным тыпам былі літоўскія зліткі, ці як іх яшчэ называюць [[Ізрой|ізроі]].
Але на гэтым моманце манетная гісторыя Беларусі, як і гісторыя палітычная пачынае адхіляцца ад усходніх княстваў.
Але на гэтым моманце манетная гісторыя Беларусі, як і гісторыя палітычная пачынае адхіляцца ад усходніх княстваў.
Тое, што Беларусь не папала пад татара-мангольскую навалу і яе ўваход у склад Вялікага княства дапамагло захаваць высокую эканамічную культуру. Але патрэбны былі новыя вытокі манетнай прадукцыі.


Спачатку выкарыстоўваліся пражскія грошы. У Чэхіі было шмат радовішч срэбра і таму вытворчасць гэтых манет мела масавы характар. Чэшскіх грошаў было так шмат, што яны нават экспартаваліся з тэрыторыі ВкЛ.
Тое, што Беларусь не папала пад татара-мангольскую навалу і яе ўваход у склад Вялікага княства дапамагло захаваць высокую эканамічную культуру. Спачатку выкарыстоўваліся пражскія грошы. У Чэхіі было шмат радовішчаў срэбра, і таму вытворчасць гэтых манет мела масавы характар. Чэшскіх грошаў было так шмат, што яны нават экспартаваліся з тэрыторыі ВкЛ.


Менавіта з гэтым часам звязана ўтварэнне такіх паняццяў як «рубель» і «капейка». «Рубель» утварылася ад «рубіць» — першапачатковая назва для грывеннага злітка, які секлі на кавалкі каб атрымаць меншыя грашовыя адзінкі. Кошт злітка ацэньваўся ў 60 грошаў. Так з’явілася колькасная мера коп, якая значыла 60. Потым пражскія грошы палягчэлі, але мера коп засталася, ужо незалежная ад рубля.
Менавіта з гэтым часам звязана ўтварэнне такіх паняццяў, як «рубель» і «капейка». «Рубель» утварылася ад «рубіць» — першапачатковая назва для грывеннага злітка, які секлі на кавалкі, каб атрымаць меншыя грашовыя адзінкі. Кошт злітка ацэньваўся ў 60 грошаў. Так з’явілася колькасная мера коп, якая значыла 60. Потым пражскія грошы палягчэлі, але мера коп засталася, ужо незалежная ад рубля. Але пасля 1419 г. Чэхія уцягнулася ў шэраг войнаў і спыніла эмісію грошаў на доўгі перыяд.
Але пасля 1419 г. Чэхія уцягнулася ў шэраг войнаў і спыніла эмісію грошаў на доўгі перыяд.


Вось тады і з’явіліся першыя уласна-беларускія манеты. Да гэтага дня дакладна невядома, калі пачалі біць першыя велікакняжацкія дынарыі. Гэта звязана з тым фактам, што на гэтых кружэлках не было ні імя князя ні года чаканкі. Яшчэ 10 год таму лічалася, што першыя дынарыі з надпісам «ПЕЧАТ» і дзідай належалі часу кіравання [[Кейстут]]а.
Тады з’явіліся першыя уласна беларускія манеты. Да гэтага дня дакладна невядома, калі пачалі біць першыя велікакняжацкія дынарыі. Гэта звязана з тым фактам, што на гэтых кружэлках не было ні імя князя, ні года чаканкі. Яшчэ 10 год таму лічылася, што першыя дынарыі з надпісам «ПЕЧАТ» і дзідай належалі часу кіравання [[Кейстут]]а.
[[Image:Дынарый-Печат.png|thumb|Дынарый Кейстут(?) з надпісам «ПЕЧАТ»]]
[[Image:Дынарый-Печат.png|thumb|Дынарый Кейстут(?) з надпісам «ПЕЧАТ»]]
Зараз больш дакладны аналіз скарбу ніжняга Віленскага замку даў магчымасць навукоўцам вырашыць, што ўсё ж такі першыя манеты біліся пад час кіравання [[Вітаўта]]. Манета ПЕЧАТ датуецца 1392—1396 гг. Другі тып — манета з калюмнамі і дзідай адбіваліся пры [[Вітаўт|Вітаўце]].
Зараз больш дакладны аналіз скарбу ніжняга Віленскага замку даў магчымасць навукоўцам вырашыць, што ўсё ж такі першыя манеты біліся пад час кіравання [[Вітаўта]]. Манета ПЕЧАТ датуецца 1392—1396 гг. Другі тып — манета з калюмнамі і дзідай адбіваліся пры [[Вітаўт|Вітаўце]].
Радок 92: Радок 92:
#''S. Sajauskas'' “Pirmuju lietuvos didziosios kunigastystes monetu ypatybes” Wilnus 2004
#''S. Sajauskas'' “Pirmuju lietuvos didziosios kunigastystes monetu ypatybes” Wilnus 2004


== У Сеціве ==
* [http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?mod=news&id=287 «Напалеонская арда» ў Светлагорскім банку (фотафакт)]
[[Катэгорыя:Манеты паводле краін]]
[[Катэгорыя:Манеты паводле краін]]

Версія ад 18:18, 10 мая 2011

Манеты Беларусіманеты, якія выраблены на тэрыторыі сучаснай Беларусі, і іншаземныя манеты, якія на гэтай тэрыторыі шырока выкарыстоўваліся.

Нягледзячы на тое, што зараз у Беларусі выпускаюцца толькі памятныя манеты, яе манетная гісторыя даволі працяглая.

Храналогія

Даманетны перыяд і першыя манеты Вялікага княства Літоўскага

Часцей за ўсё размову аб манетнай гісторыі пэўнай краіны пачынаюць з апісання бартэру і таго, якія былі першыя «грошы».

Спачатку ў якасці грошаў мог выступаць любы тавар. Але такі метад выменьвання быў эканамічна невыгодны. Кожны раз пакупніку трэба было знаходзіць менавіта тое, што было патрэбна прадаўцу. З усіх тавараў пачалі вылучацца тыя, якія былі патрэбныя кожнаму — футра, ежа і іншыя — іх называюць грошы-тавары. Але сапраўдныя грошы павінны былі адпавядаць некалькім патрабаванням:

1)рэдкасць — яны не павінны сустракацца паўсюдна;

2)каштоўнасць — яны павінны быць патрэбны кожнаму;

3)зручнасць — яны павінны не мець вялікі памер, вагу і іншае;

4)непарушальнасць — яны не павінны страчваць свае якасці пад прыгнётам часу;

5)непрыдатнасць — пры ўсім гэтым практычнае іх выкарыстанне павінна быць абмежавана.

У пазнейшыя часы патрабаванне каштоўнасці знікла.

Гэтым патрабаванням ідэальна адпавядаюць высакародныя металлы. Але першыя вырабы не зусім адпавядалі зручнасці. Першыя манеты з’явіліся ў Лідыі ў VII ст. да н. э. На тэрыторыі Беларусі першымі з’явіліся рымскія дынарыі I — III стст. н. э. Паступленне дынарыяў спынілася ў III ст. і яны не набылі шырокага распаўсюджвання, а выкарыстоўваліся толькі для гандлю паміж купцамі і племянной знаццю. Пазней эканоміка старажытнарускіх княстваў прымае ўсходні напрамак. Таму больш распаўсюджаны скарбы да X ст. з пераважнасцю дырэхмаў арабскага Халіфата. Часцей за ўсё знаходкі гэтага перыяду звязаны са знакамітым шляхам «З Вараг у Грэкі».

Пасля X ст. эканоміка княстваў Русі арыентуецца на Візантыйскую Імперыю. Але пры ўсёй цеснаце кантакту з Візантыяй, манетных скарбаў з манетамі яе чаканкі на Беларусі не знойдзена. Таму гэтую нішу заняў Еўрапейскі дынарый. З таго часу ў скарбах пачалі трапляцца германскія пфенігі і англасаксонскія пені (і пфенігі, і пені, і дынарыі — розныя назвы для адзінага наміналу).

У ты жа час з’явіліся першыя Кіеўскія златнікі і срэбранікі. На тэрыторыі княстваў не было распрацавана вялікіх радовішчаў срэбра. Гэты метал паступаў з-за мяжы, у асноўным з Венгрыі і Чэхіі.

Пасля нашэсця татара-манголаў пачаўся так званы безманетны перыяд. Амаль усе знешнія зносіны спыніліся, эканоміка перабудавалася на новы лад. Срэбра стала ўжывацца ў форме мерных зліткаў (грывен). Налічвалася тры асноўных тыпы зліткаў: наўгародскія, кіеўскіе і літоўскія. На тэрыторыі Беларусі асноўным тыпам былі літоўскія зліткі, ці як іх яшчэ называюць ізроі. Але на гэтым моманце манетная гісторыя Беларусі, як і гісторыя палітычная пачынае адхіляцца ад усходніх княстваў.

Тое, што Беларусь не папала пад татара-мангольскую навалу і яе ўваход у склад Вялікага княства дапамагло захаваць высокую эканамічную культуру. Спачатку выкарыстоўваліся пражскія грошы. У Чэхіі было шмат радовішчаў срэбра, і таму вытворчасць гэтых манет мела масавы характар. Чэшскіх грошаў было так шмат, што яны нават экспартаваліся з тэрыторыі ВкЛ.

Менавіта з гэтым часам звязана ўтварэнне такіх паняццяў, як «рубель» і «капейка». «Рубель» утварылася ад «рубіць» — першапачатковая назва для грывеннага злітка, які секлі на кавалкі, каб атрымаць меншыя грашовыя адзінкі. Кошт злітка ацэньваўся ў 60 грошаў. Так з’явілася колькасная мера коп, якая значыла 60. Потым пражскія грошы палягчэлі, але мера коп засталася, ужо незалежная ад рубля. Але пасля 1419 г. Чэхія уцягнулася ў шэраг войнаў і спыніла эмісію грошаў на доўгі перыяд.

Тады з’явіліся першыя уласна беларускія манеты. Да гэтага дня дакладна невядома, калі пачалі біць першыя велікакняжацкія дынарыі. Гэта звязана з тым фактам, што на гэтых кружэлках не было ні імя князя, ні года чаканкі. Яшчэ 10 год таму лічылася, што першыя дынарыі з надпісам «ПЕЧАТ» і дзідай належалі часу кіравання Кейстута.

Дынарый Кейстут(?) з надпісам «ПЕЧАТ»

Зараз больш дакладны аналіз скарбу ніжняга Віленскага замку даў магчымасць навукоўцам вырашыць, што ўсё ж такі першыя манеты біліся пад час кіравання Вітаўта. Манета ПЕЧАТ датуецца 1392—1396 гг. Другі тып — манета з калюмнамі і дзідай адбіваліся пры Вітаўце.

Дынарый Вітаўт(?) з выявай калюмнаў

А вось першая манета з выявай асобы князя чаканілася пры Ягайле. Біліся гэтыя манеты на манетным двары ў Вільні. Пры князі Казіміры на манетах з’явілася першая выява, нагадваючая герб пагоня. Усе яны мелі намінал дынарыя.

Але ў ты час тэрмін «дынарый» не ўжываўся. Замест яго існавала назва «пенязь». У ты жа час назва «пенязі» ужывалася як сучаснае "грошы " (вельмі падобна на польскае pienirdzy). Гэта вядомая справа — такім жа чынам утварылася рускае «деньги» ад «денга» і нават наша слова «грошы» ад таго самага «грош». Само слова пенязь гучыць падобна да англійскага penny ці нямецкага pfenning, што сведчыць аб большай блізасці тагачаснай Беларусі да заходнеёўрапейскай культуры, чым да ўсходняй — да якой адносіўся тэрмін «дынарый». Аднак увядзенне гэтай грашовай адзінкі не азначала скон натуральнага абмену. І ў граматах Вітаўта і ў судзебніку Казіміра існавалі пункты, выплаты па якім трэба было праводзіць перцам, соллю і інш.

Манеты ВкЛ да пазелаў РП

Аднаго дынарыя было недастаткова для развіцця эканомікі. Ён каштаваў даволі няшмат (важыць ён каля 0.3 грамаў ня болей чам 25 адсоткавага срэбра). Ужо пры князі Аляксандры з’яўляецца новы намінал - літоўскі грош. Па вазе срэбра і кошту ён адпавядаў 10 дынарыям. З таго часу менавіта літоўскі грош стаў падмуркам ўсёй грашовай сістэмы. Трэба адзначыць, што, нягледзячы на шматлікія дынастычныя уніі, грашовыя сістэмы Польшчы і ВкЛ аб’ядналіся толькі пасля ўтварэння РП. Нават гэтая адзінка - грош - па стапе польскай адпавядала васьмі дынарыям, г. зн. польскі грош быў лягчэй.

Дынарый заўсёды заставаўся самай маленькай адзінкай. Толькі нядоўгі час, пры кіраванні Жыгімонта Аўгуста існаваў обал які меў намінал паўдынарыя. Але паступовае падзенне кошту гроша, і, як следства, дынарыя не давалі магчымасці існаванню обала. Наогул кіраванне Жыгімонта - залаты век беларускай нумізматыкі. У гэты час грашовыя адносіны толькі пачалі ўваходзіць у тагачасны побыт, пачынала з’яўляцца фальваркава-паншчынная гаспадарка. Вялікія і колькасць знаходак таго часу і колькасць розных манетных тыпаў.

Другой адзінкай, больш вялікай і больш знакамітай быў талер (яшчэ яго называлі таляр ці пулкопэк). Талер выводзіўся з гроша і быў роўны 30 гэтым адзінкам. Талер меў даволі вялікі памер (да 4 см) і чаканіўся з 85 адсоткавага срэбра. Яшчэ большы кошт меў дукат (ці флорын). Дукат біўся з золата, і таму яго кошт не залежаў ад гроша. У розныя гады за дукат давалі ад 50 да 180 грошаў.

Усе астатнія адзінкі былі вытворнымі ад ужо пералічаных: існавалі двух, трох, шасціграшовікі, пауталяры, паугрошы і вельмі рэдкія партугалы (10 дукатаў).

Пад час існавання Рэчы Паспалітай фінансавае становішча нашых зямель паступова пагаршалася. Але першая кропка эканамічнай нестабільнасці была пакладзена Лівонскай вайной. З імям Жыгімонта Другога, тагачаснага князя звязана і так званая “Спадчына Боны Сфорца”. Бона Сфорца (маці Жыгімонта - неапалітанская прынцэса) калі з’язджала з Польшчы, забрала з сабою частку казны свайго памерлага мужа, Жыгімонта Першага. Там (у Неапалі) яна дала іспанскаму каралю Філіпу пазыку - 430 000 дукатаў. Потым, пад час няўдалай Лівонскай вайны Жыгімонт патрабаваў іх назад. Філіп вярнуў іх іспанскімі талерамі і паўталерамі, якія Жыгімонт кантрмаркіраваў (набіў невялічкі штамп са сваім імям і датай).

Вось у 1660-х грашовае пытанне паўстала асабліва востра. На працягу ўсяго папярэдняга стагоддзя становішча ўсё пагаршалася. Гэтаму садзейнічалі і шматлікія войны (у ты час пераможцы захоплівалі грошы і перабівалі іх, а войны часта ішлі на тэрыторыі Беларусі і не былі вельмі паспяховымі) і дзейнасць такіх дзяржаў як Сілезія, а таксама Рыжскага манетнага двара, якія чаканілі грошы, вельмі падобныя на літоўскія, але з білону (срэбра нізкай спробы < 20%). І вось у час кіравання Яна Казіміра (1649 -1668), грашовыя рэформы якога былі накіраваны на памяншэнне кошту вытворчасці ўсіх манет, захоўваючы пры гэтым іх рынкавы кошт, было зроблена некалькі спроб выхаду з крызісу. Спробы гэтыя больш падобныя на гістарычныя анекдоты.

Першая - біць так званыя “барацінкі”. Барацінка - медны шэлег (трэць гроша - яшчэ яго называлі шылінг ці солід), які пачалі чаканіць па праекту Ціта Лівія Бараціні - італьянскага навукоўца, які атрымаў польскае шляхецтва. Раней шэлегі біліся са срэбра нізкай спробы. Праект Бараціні прадугледжваў вытворчы кошт барацінкі роўны 15 адсоткам афіцыйнай. Астатнія 85 павінны былі кампенсаваць дзіркі ў казне. Спачатку лічылася адбіць іх на 2 млн. колькасных злотых (1 злоты = 30 грошаў = 90 шэлегаў). Але потым ідэя так спадабалася ураду што іх было зроблена амаль на 30 млн. злотых! Майстры чаканшчыкі таксама памяншалі вагу барацінак дзеля уласнага ўзбагачэння.

Біццё гэтай манеты было такім выгодным, што фальшываманетчыкі нават не памяншалі спробу. Ёсць факты, што сапраўдны кошт некаторых падробак быў нават большы за дзяржаўныя манеты.

Калі ўрад пабачыў, у якую эканамічную бездань вядзе гэтая авантура, ён вырашыў адвясці злосць на Бараціна. Але той паспеў збегчы і нават запатрабаваў сабе кампенсацыю, за пашкоджанае добрае імя, якую ўрад яму выплаціў, прычым не “барацінкамі”… Другая авантура звязана з эмісіяй “тымфу”. Тымф - гэта злоты, які меў рэальны кошт 40% злотага (важыў толькі 6,73 гр!). На дзевяці мільёнаў гэтых “тымфаў” было выбіта: DAS PRETIUM SERVANTA SALUS POTIOR Q METALLO EST (жаданне выратаваць айчыну даражэй за сапраўдны кошт металу). Увогуле гісторыя з тымфам вельмі падобная на барацінку - і прывяла да такога ж выніку. Справа ў тым, што ў ты час грошы ацэньваліся па сапраўдным кошце тых матэрыялаў, з якіх яны выраблены. А манетная сістэма пэўнай краіны не абмяжоўвалася толькі прадуктамі яе манетных двароў. Ва ўмовах такой “рынкавай” эканомікі насельніцтва проста не выкарыстоўвала такія непаўнаважныя грошы, тым самам падрываючы сам факт іх існавання.

Манеты Расійскай Імперыі

Усю манетную гісторыю пад час панавання расійскай імперыі можна разбіць на два перыяды. Першы (ад канца XVIII ст. да 50гг. XIX ст.) звязаны з інтэграцыяй Літвы ў расійскую грашовую сістэму. На пачатак XVIII ст. расійская сістэма была даволі беднай - усяго толькі два наміналы: рубель (аналаг талера), капейка (1/100 рубля). Але краіна развівалася і таму Петр I увёў новыя адзінкі: паўпалушка (1/8 капейкі), палушка (1/4), денга (1/2), грыўна (10 капеек), паўпалціна (25 капеек) і палціна (50 капеек). Менавіта з гэтага моманту ўтвараецца сучасная расійская грашовая сістэма, якая засталася амаль нязменнай да 20-х гадоў XX ст. Вызначальным фактам з'яўляецца тое, што Расія - першая краіна, што ўвяла дзесятковую сістэму, якую потым успрынялі па ўсяму свету. Таксама Петр 1 увёў і залатую адзінку - чырвонец , роўны дукату.

Кошт рубля вагалася ад 16 да 50 рублёў на пуд медзі, але ўвогуле гэтыя змены былі паступовымі і не рэзкія. Цікавы факт: быў час, калі ў Расіі білі манеты з плаціны - непрыдатнага ў ты час металу, які зараз каштуе значна больш за срэбра. У 1769 годзе былі надрукаваны асігнацыі - першыя папяровыя грошы. Папяровая грашовая сістэма мае вялікі плюс - каштоўнасці не заходзяцца “у абароце” і таму не могуць быць страчаны, захоплены. Таксама Маркс называе прычынай увядзення папяровых асігнацый тое, што манеты пад час карыстання выціраюцца, і такім чынам страчваюць вагу, што значыць і кошт. Яле ўся гэтая сістэма стала магчыма толькі тады, калі ўрад мог гарантаваць кошт гэтых паперак. Раней, пад час шматлікіх войнаў, гэта было зусім немагчыма.

Але для працы такой сістэмы таксама трэба каб колькасць папяровых грошай было столькі ж, колькі і каштоўнасцяў (золата, срэбра) у запасе. Але які ж кіраўнік дзяржавы не выкарыстае магчымасць друкаваць “столькі, колькі жадаеш” грошай? Расійскія імператары не былі выключэннем. Таму хутка аформілася дзве асобных грашовых сістэмы - і папяровыя грошы каштавалі у 4 разы менш металічных.

Было некалькі спроб адбіраць і вынішчаць асігнацыі - але гэта толькі часовая мера. І таму гэта было умацавана заканадаўчым чынам ў 1839 г., калі срэбны рубель быў прыняты адзінай мерай (манетнай адзінкай). Другой перыяд (ад 50гг. XIX стагоддзя да 1917 г.) звязаны з увядзеннем залатога монаметалізму. Гэта было зроблена за кошт увядзення новай адзінкі - імперыяла.

Але калі пачалося дваццатае стагоддзе, Руска-Японская вайна і рэвалюцыя 1905 году прывялі да краху залатога монаметалізму. Да пачатку першай сусветнай вайны ў 1914г Урад паспрабаваў адабраць у насельніцтва залатыя рублі. Але да 1 студзеня 1917г. здолелі адабраць толькі 58 мільёнаў рублёў, у ты час, калі насельніцтва прыхавала 436 мільёнаў, а за мяжой апынулася 452 мільёнаў. Ваенныя дзеянні і спадарожныя выдаткі прывялі да падзення кошту рублю да 27 капеек. Працяг вайны часовым Ўрадам прывёў да поўнага знішчэння эканомікі. Да моманту Кастрычніцкай рэвалюцыі спажывальніцкі кошт рубля быў роўны 6 капейкам (а яшчэ заставаліся знешнія пазыкі!).

Савецкія манеты

Крыніцы

  1. В. Н. Рябцевич “О чём рассказывают монеты” Минск 1977
  2. E. Kopicki “Ilustrawany skorowidz pieniedzy polskih I z polska zwiazanych” Warszawa 1995
  3. Д. Гулецкі “Манеты Беларусі да 1707 годa” Мінск 2007
  4. В. И Какаренко «Монеты Великого княжества Литовского» Минск 2005
  5. S. Sajauskas “Pirmuju lietuvos didziosios kunigastystes monetu ypatybes” Wilnus 2004

У Сеціве