Пашукоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пашукоўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Камянецкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Пашукі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 15 студзеня 1962

Пашуко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Пашукі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падбельскага сельсавета[1]. 15 студзеня 1962 года сельсавет перайменаваны ў Навіцкавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Навіцкавічы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.