Іказненскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:27, 12 студзеня 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|БССР}} |Колер2 = |Беларуская...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Іказненскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Браслаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Іказнь
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 3 ліпеня 1970

Іка́зненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Іказнь.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цяцеркаўскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 3 ліпеня 1970 года сельсавет перайменаваны ў Цяцеркаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Цяцеркі.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.