Іказнь (аграгарадок)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Іказнь
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
167 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2153
Паштовы індэкс
211971
Аўтамабільны код
2
Іказнь на карце Беларусі ±
Іказнь (аграгарадок) (Беларусь)
Іказнь (аграгарадок)
Іказнь (аграгарадок) (Віцебская вобласць)
Іказнь (аграгарадок)
Від на вёску з боку возера

Іказнь[1] (трансліт.: Ikazń, руск.: Иказнь) — аграгарадок (да 2009 г. вёска)[2] у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Іказнь уваходзіць у склад Цяцеркаўскага сельсавета. Насельніцтва 305 чал. (2005). Знаходзіцца за 15 км на ўсход ад Браслава, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Мёры, на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Мёры.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Варыянты назвы вёскі ў гістарычных крыніцах: Икажно, Кажня, Ыкажна, Иказно[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Іказнь датуецца 1499 годам, калі навакольныя землі набыў сакратар вялікай княгіні Алены Іван Сапега. 25 сакавіка 1504 года вялікі князь Аляксандр дазволіў яму заснаваць у маёнтку замак, мястэчка і назваць апошняе «паводле свайго меркавання».

У пачатку XVI ст. у Іказні збудавалі царкву, якую неўзабаве пераабсталявалі на кальвінскі збор. У 1515 годзе мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі, аднак Іказненскі замак вытрымаў аблогу. У Інфлянцкую вайну ў 1561 годзе яны зноў спрабавалі здабыць замак. Польскі гісторык А. Гваньіні ў «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (2-я пал. XVI ст.) адзначаў, што «Іказнь — замак мураваны і места драўлянае… ад Браслава за 2 мілі ляжыць».

6 чэрвеня 1593 года ўладальнік Іказні Леў Сапега фінансаваў тут касцёл Цела і Крыві Хрыста, пры якім адкрыліся школа і шпіталь. У 1627 Ян Сапега выдаткаваў грошы для ўніяцкай царквы. Станам на 1628 год у мястэчку было 5 дамоў пры рынку і 80 вулічных; сярод насельнікаў 5 шаўцоў, 4 млынары, купец, кравец, рэзнік.

Падчас Трынаццацігадовую вайну ў 1654 годзе Іказненскі замак занялі маскоўскія, а ў 1655 годзе — шведскія войскі. Паводле падымнага рэестру 1690 года, у іказненскіх уладаннях ваяводы віленскага Казіміра Яна Сапегі налічвалася 240 дымоў. У Вялікую Паўночную вайну Іказнь моцна пацярпела ад ваенных дзеянняў паміж прыхільнікамі Станіслава Ляшчынскага і Аўгуста Моцнага (страты ацэньваліся ў 50 тыс. фларынаў). Станам на 1781 у парафіяльнай школе было 14 вучняў, на 1782 — 12.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Іказнь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Дзісенскім павеце Мінскай, пазней Віленскай губерні. У 1800 годзе вёска перайшла ў валоданне старосты браслаўскага I. Бужынскага, у гэты час тут было 50 двароў, касцёл, царква, плябаніі каталіцкая і ўніяцкая, карчма, млын, папскі двор.

У 1919 годзе Іказнь была адным з цэнтраў сялянскага паўстання на Дзісеншчыне супраць бальшавіцкай улады («мяцеж зялёных»). Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Перабродскай гміне Браслаўскага павета. Станам на 1931 годзе ў Іказні было 96 двароў, пачатковая школа, млын, дзейнічаў гурток Беларускага Інстытута гаспадаркі і культуры.

У 1939 годзе Іказнь увайшла ў БССР, дзе ў 1940 зрабілася цэнтрам Іказненскага сельсавета Браслаўскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі. З 1970 года Іказнь у складзе Цяцеркаўскага сельсавета[4]. Станам на 1971 тут было 88 гаспадарак[5], на 1994 — 128 двароў[3].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Іказні працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, дом культуры.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Браславского районного Совета депутатов от 27.03.2009 № 137 «О преобразовании сельских населённых пунктов в агрогородки» (руск.) 
  3. 3,0 3,1 Кастусь Шыдлоўскі. Іказнь //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 478.
  4. 4,0 4,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 604 с.: іл. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8
  5. Кастусь Шыдлоўскі. Іказнь //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 479.
  6. Ikaźń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 255.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]