Блажышкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блажышкаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Відзаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Блажышкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 27 сакавіка 1959

Бла́жышкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Відзскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Блажышкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Абалеўскага і Казянскага сельсаветаў.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.