Відзскі раён
Відзскі раён | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Статус | Раён |
Уваходзіць у | Вілейская вобласць (1940—1944), Полацкая вобласць (1944—1954), Маладзечанская вобласць (1954—1960) |
Адміністрацыйны цэнтр | Відзы |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 20 студзеня 1960 |
Насельніцтва |
|
Плошча | 900 км² |
![]() |
Ві́дзскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1960 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Відзы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Відзскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе далучэння да БССР. Да ўтварэння раёна яго тэрыторыя была часткай Свянцянскага павета і Браслаўскага павета.
12 кастрычніка 1940 года раён быў падзелены на 11 сельсаветаў:
- Абалеўскі
- Блажышкаўскі
- Богінскі
- Далёкаўскі
- Дрысвяцкі
- Дубраўскі
- Казянскі
- Мілашкаўскі
- Расінельскі
- Сястрэнецкі
- Ярканцаўскі
20 верасня 1944 года раён быў перададзены ў склад новастворанай Полацкай вобласці, пасля яе скасавання 8 студзеня 1954 года ўвайшоў у Маладзечанскую вобласць. 16 ліпеня 1954 года былі скасаваны Дубраўскі, Мілашкаўскі і Расінельскі сельсаветы, 27 сакавіка 1959 года — Блажышкаўскі, Богінскі і Сястрэнецкі сельсаветы (тэрыторыі сельсаветаў пры скасаванні размяркоўваліся паміж іншымі сельсаветамі ў межах раёна).
20 студзеня 1960 года раён быў скасаваны, уся яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Браслаўскага раёна. Адначасова была скасаваная і Маладзечанская вобласць, тэрыторыя былога раёна апынулася ў складзе Віцебскай вобласці.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Плошча раёна складала 900 км². Станам на 1947 год у склад раёна ўваходзілі 394 населеныя пункты.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.