Багатырскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:47, 20 студзеня 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|БССР}} |Колер2 = |Беларуская...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Багатырскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Гродзенскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Польныя Багатыры
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 1 верасня 1959

Багаты́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Польныя Багатыры.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці, з 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Галынкаўскага сельсавета.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.