Гродзенская вобласць
Гродзенская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Гродненская область | |||||
| |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Статус | Вобласць | ||||
Уваходзіць у |
|
||||
Уключае | 17 раёнаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Гродна | ||||
Найбуйнейшыя гарады |
Гродна Ліда Слонім Ваўкавыск Смаргонь |
||||
Дата ўтварэння | 20 верасня 1944 | ||||
Кіраўнік | Уладзімір Васільевіч Краўцоў | ||||
Насельніцтва (2024) |
992 556 чал. (5-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 42,9 чал./км² | ||||
Плошча |
25 тыс. (6-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
Замкавая гара 323 м |
||||
![]() |
|||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | BY-HR | ||||
Код аўтам. нумароў | 4 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Гродзенская вобласць (ⓘ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на захадзе краіны, мяжуе з Польшчай і Літвой.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- XII стагоддзе: першыя згадкі пра асобнае Гродзенскае княства.
- 1413: утварыўся Гарадзенскі павет у складзе Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага.
- 1793: Гарадзенскае ваяводства Рэчы Паспалітай.
- 1796: Гродзенскі павет Слонімскай губерні ў складзе Расійскай імперыі.
- 1801: Гродзенская губерня Расійскай імперыі.
- 1 студзеня 1919: Гродзенскі раён у складзе Беларускай ССР.[1]
- 19 лютага 1921: Гродзенскі павет Беластоцкага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі.
- 15 студзеня 1940: Гродзенскі раён Беластоцкай вобласці ў складзе БССР.
- 20 верасня 1944: Гродзенская вобласць БССР.
- 1954 і 1960: адбыліся ўзбуйненні вобласці.
- 27 ліпеня 1990: Гродзенская вобласць у складзе незалежнай Беларусі.
У 1985 на тэрыторыі вобласці 10 гарадоў, з іх 5 абласнога падпарадкавання, 21 гарадскі пасёлак, 2 рабочыя пасёлкі.
У 1995 колькасць насельніцтва склала 1215,6 тыс. чал. У вобласці налічвалася 12 гарадоў у т.л. 6 абл. падпарадкавання, 21 гарадскі пасёлак, 195 сельсаветаў, 4414 сельскіх населеных пунктаў.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Для вобласці характэрны раўнінны рэльеф. Клімат умерана кантынентальны.
Праз вобласць цячэ рака Нёман і яго прытокі: Вілія, Гаўя, Дзітва, Лебяда, Котра — справа, Шчара, Моўчадзь, Зэльвянка, Рось, Свіслач — злева. На паўднёвым захадзе пачынаецца рака Нараў — прыток Віслы. Найбольшыя азёры: Белае, Свір, Свіцязь.
Асноўную частку сельскагаспадарчых зямель складаюць дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і сугліністыя), распаўсюджаны таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы.
Трэцюю частку тэрыторыі Гродзенскай вобласці пакрываюць лясы. Самая высокая лясістасць (каля 50 %) у Свіслацкім раёне, дзе знаходзіцца частка Белавежскай пушчы. Галоўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя звычайная і елка еўрапейская, распаўсюджаны таксама бяроза павіслая, вольха чорная, дуб звычайны. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Сустракаюцца балоты, пераважна нізінага тыпу.
На тэрыторыі вобласці знаходзіцца частка нацыянальнага парку Белавежская пушча.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Для вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:
- 1995 г. — 1215,6 тыс. чал.;
- 2003 г. — 1156,4 тыс. чал.;
- 2008 г. — 1114 тыс. чал.;
- 2009 г. — 1072 тыс. чал.[2]
- 2011 г. — 1064,1 тыс.[3].
- 2018 г. — 1043,6 тыс. чал.
- 2023 г. — 998,6 тыс. чал.
Гарадское насельніцтва складае 77 % (2023). Найбуйнейшыя гарады: Гродна (358 717 чал.), Ліда (103 915 чал.), Слонім (49 113 чал.), Ваўкавыск (41 991 чал.), Смаргонь (35 781 чал.), Навагрудак (28 021 чал.)
Нацыянальны склад насельніцтва (2019): беларусы — 68,3 %, палякі — 21,7 %, рускія — 6,4 %, украінцы — 1,0 %.
-
Беларусы ў вобласці >90% 80–90% 70–80% 60–70% 50–60% 40–50% <40%
-
Палякі ў вобласці >50% 30–50% 20–30% 10–20% 5–10% 2–5% <2%
-
Рускія ў вобласці >10% 8–10% 5–8% <5%
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Гродзенская вобласць спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі хімічнай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай і харчовай галін.
Гродзенская вобласць займае вядучае месца па эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Тут вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, авёс, пшаніца, трыцікале, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, рапс, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак.
У структуры перавозак важнейшае месц займаюць чыгуначны і аўтамабільны транспарт.
Прыгранічнае становішча вобласці спрыяе развіццю яе эканамічных сувязей з Польшчай, Літвой, Калінінградскай вобласцю Расіі.
Карысныя выкапні
[правіць | правіць зыходнік]Вобласць мае паклады жалезных рудаў (Навасёлкаўскае радовішча ільменіт-магнетытавых рудаў у Карэліцкім раёне і шэраг рудапраяваў уздоўж мяжы з Літвой у Гродзенскім раёне), торфу (пераважна на Нёманскай нізіне), крэйды, цаглянай і дахоўчатай гліны, цэментавай сыравіны (галоўныя радовішчы ў Ваўкавыскім раёне), сілікатных пяскоў, вапнавай сыравіны, пяскова-жвіровага матэрыялу.
Сродкі масавай інфармацыі
[правіць | правіць зыходнік]Абласная прэса прадстаўлена дзяржаўнай газетай «Гродзенская праўда», заснавальнікамі з’яўляюцца Гродзенскі гарадскі і Гродзенскі абласны выканаўчыя камітэты. Выдаецца на беларускай і рускай мовах. Агульны тыднёвы тыраж разам з дадаткамі «Гродно Новости Плюс», «Молодежный курьер» і «Рекламка» складае каля 70 тыс. асобнікаў (2010).
У трох раёнах: (Смаргонскі, Ашмянскі, Астравецкі) распаўсюджваецца «Рэгіянальная газета», якая выдаецца ў Маладзечне. Тыраж — 6 тыс. 250 асобнікаў (май 2013).
Электронныя СМІ прадстаўлены тэлерадыёкампаніей «Гродна» і тэлерадыёвяшчальным каналам «Гродна Плюс».
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Першыя сакратары Гродзенскага абласнога камітэта КПБ
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Захаравіч Калінін (29.09.1944-1948)
- Сяргей Восіпавіч Прытыцкі (1948-10.1951)
- Мікалай Яфрэмавіч Аўхімовіч (10.1951-06.1953)
- Фёдар Аляксеевіч Баранаў (06.1953-1958)
- Рыгор Рыгоравіч Панамароў (1958—1962)
- Уладзімір Фёдаравіч Міцкевіч (1962-8.01.1963)
- Уладзімір Фёдаравіч Міцкевіч (8.01.1963-12.12.1964 — кіраўнік сельскага абкама)
- Валянцін Фёдаравіч Языковіч (8.01.1963-12.12.1964 — кіраўнік прамысловага абкама)
- Уладзімір Фёдаравіч Міцкевіч (12.12.1964-1968)
- Іван Фёдаравіч Мікуловіч (1968-09.1972)
- Леанід Герасімавіч Кляцкоў (09.1972-15.11.1989)
- Уладзімір Міхайлавіч Сямёнаў (15.11.1989-25.08.1991)
Старшыні Гродзенскага аблвыканкама
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя (1983-20.10.1993)
- Сямён Мікалаевіч Домаш (21.10.1993-12.12.1994)
- Аляксандр Іосіфавіч Дубко (12.12.1994-4.2.2001)
- Уладзімір Ягоравіч Саўчанка (29.3.2001-27.1.2010)
- Сямён Барысавіч Шапіра (20.5.2010-14.11.2013)
- Уладзімір Васільевіч Краўцоў (з 14.11.2013)
Сімволіка
[правіць | правіць зыходнік]- Сцяг Гродзенскай вобласці
- Герб Гродзенскай вобласці
- Гербы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Гродзенскай вобласці
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ У якіх межах былі абвешчаны Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Афіцыйныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 14-10-2009
- ↑ Афіцыйныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 1-08-2011
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1986.— 371 с., іл.