Міністэрства беларускіх спраў Літвы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства беларускіх спраў Літвы
Выява лагатыпа
Будынак Міністэрства беларускіх спраў у Коўне па вул. А. Міцкевіча, 13а
Будынак Міністэрства беларускіх спраў у Коўне па вул. А. Міцкевіча, 13а
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Літоўская Рэспубліка
Дата стварэння 27 лістапада 1918
Дата скасавання 19 студзеня 1924
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Урад Літвы
Штаб-кватэра Коўна, вул. А. Міцкевіча, 13а

Міністэрства беларускіх спраў Літвы (літ.: Lietuvos gudų reikalų ministerija) — орган выканаўчай улады ў літоўскім урадзе ў 1918-1923 гг. Створана ў выніку перагавораў паміж Віленскай беларускай рада і Прэзідыумам Літоўскай Тарыбы ад 27 лістапада 1918 года. Беларусам адводзілася 25% з агульнай колькасці месц у літоўскім урадзе, дзейнічала на тэрыторыі Гродзеншчыны і Віленшчыны. Міністэрства ўзначальвалі Язэп Варонка (1.12.1918-12.3.1919; 12.4.1919-19.6.1920) і Дамінік Сямашка (19.6.1920-2.2.1922).

Сфарміравала 1-ы беларускі пешы полк, які дыслацыраваўся ў Гродне. Пры ўдзеле прадстаўнікоў Міністэрства беларускі спраў Літвы створаны Гродзенская павятовая рада, беларуская краёвая ўправа і камітэт сувязі культурна-нацыянальнага адраджэння. Мела на мэце папярэдзіць акупацыю беларускіх заходніх зямель Польшчай шляхам стварэння супольнай беларуска-літоўскай дзяржавы. У 1923 годзе, пасля канчатковага далучэння Віленшчыны да Польшчы, адносіны з літоўскім урадам пагоршыліся і міністэрства спыніла сваю дзейнасць.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 387-388. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Спасылкі