Дзераўноўскі сельсавет (Івянецкі раён)
Дзераўноўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Івянецкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Дзераўная |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 27 сакавіка 1959 |
Дзераўно́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івянецкага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзераўная.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя сельсавета разам з тэрыторыяй Мешыцкага сельсавета ўвайшла ў склад зноў створанага Хотаўскага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.