Францішак Ксаверый Пуслоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:34, 14 мая 2019, аўтар J-ka Zadzvinski (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Дзяржаўны дзеяч | беларускае імя = Францішак Ксаверый Пуслоўскі | арыгінальнае ім...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Францішак Ксаверый Пуслоўскі
Герб «Шэліга»
Герб «Шэліга»
маршалак шляхты Слонімскага павета
маршалак шляхты Гродзенскай губерні
16 лютага 1840 — 1846

Нараджэнне 1806(1806)
Смерць 9 студзеня 1874(1874-01-09)
Род Род Пуслоўскіх
Бацька Войцех Пуслоўскі
Маці Юзэфа Францаўна Друцкая-Любецкая (1780—1830)
Жонка Юлія Друцкая-Любецкая (1811—1888)
Адукацыя Collegium Nobilium
Дзейнасць філантроп, калекцыянер мастацтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Францішак Ксаверый Пуслоўскі (1806, вёска Пескі, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя9 студзеня 1874, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя) — шляхціц роду Пуслоўскіх. Калекцыянер, аматар мастацтваў, філантроп.

Біяграфія

Быў сынам Войцеха Пуслоўскага і Юзэфы Друцк-Любецкай. Ахрышчаны 22 верасня 1806 г.

Скончыў Collegium Nobilium у Варшаве. Падарожнічаў па Германіі, Англіі, Францыі, Італіі. У 1830-я г маршалак шляхты Слонімскага павета. У палацы Крулікарня пад Варшавай сабраў калекцыю карцін, бронзавай і мармуровай скульптуры, гравюр, габеленаў, бібліятэку. Узначальваў Варшаўскае таварыства дабрачыннасці. У 1869 г. ад рымскага Папы Пія IX атрымаў графскі тытул.

Літаратура

  • Пуслоўскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. — С. 7.