Дыснейлэнд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 04:02, 26 лютага 2020, аўтар KrBot (размовы | уклад) (+ {{ізаляваны артыкул}})
Дыснейлэнд
англ.: Disneyland Park
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 12 красавіка 1992[1]
Заснавальнік Майкл Айснер
Адкрыты 12 красавіка 1992
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі 13 400 000 чел. (2016)
Адкрыты 12 апреля 1992 года
disneylandparis.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыснейлэнд  — (да 1994 года Еўра-Дыснэйлэнд), – комплекс паркаў забаў кампаніі “Уолт Дысней” у горадзе Марн-ля-Вале ў 32 км на ўсход ад Парыжу. Плошча парка складае каля 1943 га. У сярэднім за год парыжскі Дыснейлэнд наведвае 12,5 млн. чалавек. Адкрыццё парка адбылося 12 красавіка 1992 года. На тэрыторыі Дыснелэнда знаходзяцца два тэматычныя паркі Disneyland Park (з 1992) і Walt Disney Studios Park (з 2002 года), забаўляльны парк Disney Village, поле для гольфа Golf Disneyland, а таксама гатэлі і дзелавыя і жылыя кварталы. Дыснейлэнд Парыж уключае ў сябе пяць тэматычных паркаў, згрупаваных вакол замка Спячай прыгажуні, сімвала Дыснейлэнда.

Adventureland (Краіна прыгодаў)

Тут можна наведаць прыстанішча Рабінзона на галінах вялікага дрэва, востраў прыгодаў з лабірынтамі і піратамі. Можна пабываць на пірацкім караблі. Найбольш папулярныя атракцыёны Краіны прыгодаў: Indiana Jones and the Temple of Peril (Індыяна Джонс і Храм небяспечнасцяў), Adventure Isle (Востраў прыгод), хата на галінах дрэва Рабінзона Swiss Family Robinson і Pirates of the Caribbean

Frontierland (Памежная краіна)

Пры дапамозе атракцыёна амерыканскіх горак і дома прывідаў Памежнай краіне быў перададзены дух Дзікага Захаду. Тут можна пакатацца на дзвюх параходах у стылі Вестарн, сустрэцца з каўбоямі і індэйцамі, пастраляць у ціры або наведаць невялічкі заапарк. Main Street USA (Галоўная дарога ЗША) Галоўная вуліца пачынаецца пасля ўвахода ў Дыснейлэнд-Парк і ўмяшчае ў сябе невялікія крамы і рэстараны. Дарога вядзе да замка Спячай Прыгажуні, адкуль можна патрапіць у астатнія часткі DLP. Вуліца пабудавана ў стылі амерыканскага горада канца ХІХ-пачатка ХХ стагоддзяў, пры гэтым архітэктура моцна нагаднвае архітэктуру горада Марселін штата Місуры, дзе вырас Уолт Дысней.

Асноўныя атракцыёны

• Disneyland Railroad — Main Street Station (вакзал з цягнікамі) • Main Street Vehicles (олдтаймеры) • Discovery Arcade і Liberty Arcade (пасажы для шпацыру) • Disney Parade (афіцыйны парад) • FANTILLUSION! (начны светавы парад) і Wishes (фейрверк над замкам Спячай Прыгажуні).

Discoveryland (Краіна адкрыццяў)

У гэтай краіне наведвальнікі могуць пабачыць прыдуманую Жулям Вернам будучыню. У цэнтры знаходзяцца амерыканскія горкі, якія былі адноўлены ў 2005 годзе. Іншыя атракцыёны ў Краіне адкрыццяў: Buzz Lightyear Laser Blast (інтэрактыўны Dark Ride), Star Tours (сімулятар палётаў), Orbitron (арэлі з ракетамі) і Autopia (карцінгавая траса).

Fantasyland (Краіна фантазіі)

Краіна фантазій разлічана ў першую чаргу на маладых наведвальнікаў. Атракцыёны ўяўляюць сабою адаптаваныя сюжэты папулярных казак. Тут знаходзіцца пячора цмока La Taniere du Dragon. Таксама ў наяўнасці атракцыёны па вядомым казкам “Беласнежка і семь гномаў”, “Пітар Пэн”, “Аліса ў краіне цудаў”, “Пінокіа”, “Аладзін”, “Русалачка”.

Уваходныя квіткі

Існуе некалькі тыпаў уваходных квіткоў: • “1 дзень/1 парк” дае права на наведванне аднаго з паркаў на працягу аднаго дня. • “1 дзень/2 паркі” дае права на наведванне дзвюх паркаў. • “2, 3, 4 або 5 дзён/2 паркі” – шматразовае наведванне паркаў Дыснейлэнда. Усе квіткі можна набыць на афіцыйным сайце парка Дыснейлэнд Парыж

Зноскі

  1. Disney Insider Yearbook: 2005 Year in Review — 2005. — P. 81. — 169 p. — ISBN 978-1-4231-0151-2