Вікіпедыя:Ізаляваныя артыкулы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ІЗА

Ізаляваныя артыкулыартыкулы, на якія нельга перайсці па спасылках з пераважнай большасці іншых артыкулаў.

Ізаляваныя артыкулы могуць групіравацца ў ізаляваныя кластары. Унутры ізаляваных кластараў магчымы пераход з любога артыкула ў кластары на любы іншы.

Звязаныя неўзаемнымі спасылкамі кластары могуць групіравацца ў ланцужкі ізаляваных кластараў.

Пры ўліку і аналізе ізаляваных артыкулаў не ўлічваюцца спасылкі з храналагічных артыкулаў, спісаў для каардынацыі працы і старонак вырашэння неадназначнасцей.

Віды ізаляваных артыкулаў[правіць зыходнік]

Найбольш вядомым відам ізаляваных артыкулаў з’яўляюцца артыкулы-сіроты.

Яшчэ сустракаюцца пары артыкулаў, звязаных ўзаемнымі спасылкамі, а таксама кластары большага памеру і нават цэлыя ланцужкі звязаных неўзаемнымі спасылкамі кластараў.

Некаторыя артыкулы або кластары даступны па спасылках толькі з іншых ізаляваных артыкулаў, да прыкладу, сіроты першага тыпу — на якія маюцца спасылкі толькі з артыкулаў-сірот.

Для рашэння ў тым ліку і праблемы старонак-сірот у ліпені-жніўні 2010 года планавалася адкрыць праект па павышэнні звязнасці Вікіпедыі.

У задачы праекта ўваходзіць як паляпшэнне інструментаў адсочвання тупіковых старонак, так і звязванне такіх старонак з іншымі старонкамі Вікіпедыі. Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца ўсе жадаючыя.