Дом па вуліцы Фралянкова, 11

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Фралянкова, 11
53°07′46″ пн. ш. 26°02′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Баранавічы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000048шыфр 113Г000048
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па вуліцы Фралянкова, 11 — будынак у горадзе Баранавічы. Знаходзіцца на вуліцы Фралянкова, 11. Будынак выкарыстоўваецца пад музей Баранавiцкага аддзялення чыгункi.

Архітэктура

Пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя у час забудовы ў 1905—1908 гадах тэрыторыi чыгуначнай станцыi Баранавiчы-Палескія. З чырвонай цэглы, мае нiзкi цокаль, звонку напамiнае будынак складаў або казармаў таго часу.

Аднапавярховы, прамавугольны ў плане з шыферным вальмавым дахам. Вокны i дзверы аздоблены арачнымi налiчнiкамi, у верхняй частцы будынка пад дахам выкарыстаны аплікацыйныя элементы ў выглядзе трохвугольнiкаў, атрыманыя шляхам асобнай выступаючай кладкi цэглы. Тарцы сцен аздоблены пiлястрамi. 5 комінаў сведчаць аб пячным ацяпленнi.

Унутры часткова захавалася анфiладная планiроўка пакояў. З’яўляецца помнiкам пашыранай на той час «цаглянай архiтэктуры» [1].

Зноскі

Спасылкі