Францыя (гасцініца, Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Гасцініца «Францыя»
Езуіцкі касцёл і гасцініца «Францыя» у 1904 годзе
Езуіцкі касцёл і гасцініца «Францыя» у 1904 годзе
53°53′51″ пн. ш. 30°19′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Дата пабудовы ХIХ
Дата скасавання 1970-я
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Францыя» — колішні будынак у Магілёве, які размяшчаўся па Першамайскай вуліцы, на заходнім боку Тэатральнай плошчы.

Гісторыя

Была пабудавана ў ХIХ стагоддзі на месцы драўлянай Васкрасенскай праваслаўнай царквы, якая не была адноўлена пасля аднаго з гарадскіх пажараў 1820-х гадоў[1].

У XIX — пачатку XX стагоддзяў гасцініца «Францыя» належала Патапію Піліпавічу Капцелеву[2]. Калі ў час Першай сусветнай вайны ў Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, гасцініца была адведзена для флігель-ад’ютантаў Світы імператара. У гасцініцы жылі генерал-ад’ютант Іваноў[ru] і генерал Барысаў[ru][3]. Пасля ў суседніх намерах пражывалі камісар Часовага ўрада ў Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага Уладзімір Станкевіч і начальнік штаба генерал Міхаіл Бонч-Бруевіч. У лістападзе 1917 года ў Магілёў прыбылі лідары эсэраў і меншавікоў, каб адхіліць бальшавікоў ад улады. Па ўспамінах Бонч-Бруевіча ў двух нумарах, якія займаў Станкевіч, увесь час асядалі і нешта вырашалі эсэраўскія лідары Чарноў?!, Аўксенцьеў[ru] і Гоц[ru], вядомы меншавік, былы міністр працы Скобелеў[ru] і «яшчэ некалькі валасатых і барадатых чалавек такога ж эсэра-меншавіцкага толку і выгляду»[4].

У час нямецкай акупацыі будынак займала гарадская камендатура[5]. У вайну гасцініца не пацярпела. Знішчана ў пачатку 1970-х гг.

Зноскі