Меліціна Дзмітрыеўна Станюта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:29, 3 ліпеня 2020, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by (4) з дапамогай AWB)
Меліціна Станюта
Агульная інфармацыя
Пол жаночы
Поўнае імя Меліціна Дзмітрыеўна Станюта
Спецыялізацыя індывідуальнае шматбор'е
Клуб "Дынама" (Мінск)
Нарадзілася 15 лістапада 1993(1993-11-15) (30 гадоў)
Грамадзянства
Гады кар’еры з 2005
Трэнеры Ірына Лепарская,
Ларыса Лук'яненка
Рост 170 см
Вага 48 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меліціна Дзмітрыеўна Станюта (нар. 15 лістапада 1993, Мінск, Беларусь) — беларуская гімнастка. Праўнучка Стэфаніі Станюты, унучка Аляксандра Станюты.

Спартыўная кар’ера

Меліціну Станюту адрознівала элегантнасць і грацыёзнасць выступленняў.

Упершыню яна заявіла пра сябе яшчэ юніёркай. Пачаўшы выступаць сярод сеньёрак (дарослых гімнастак), Меліціна адразу ж увайшла ў лік лепшых гімнастак свету. У 15 гадоў яна выйграла бронзавы медаль у практыкаваннях з абручом на чэмпіянаце свету. На чэмпіянаце Еўропы-2010 Станюта была прэтэндэнткай на медаль, але грубая памылка ў практыкаванні з мячом пакінула яе па-за межамі пастамента. На чэмпіянаце свету 2010 года ў Маскве Меліціна Станюта выйграла два бронзавых медалі — у практыкаваннях са скакалкай і ў мнагабор’і. Медаль у мнагабор’і дастаўся беларускай гімнастцы нялёгка — яна ўсяго на 0,050 бала апярэдзіла азербайджанскую гімнастку Алію Гараеву.

На Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанейра Меліціна Станюта заняла 5-е месца. У снежні 2016 абвясціла пра рашэнне завяршыць кар’еру.

Меліціна Станюта пасля завяршэння кр’еры 1,5 года была саўладальніцай крамы аксэсуараў Variety, але бізнэс не пайшоў[1].

Зноскі

Спасылкі