Вуліца Змітрака Бядулі (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Змітрака Бядулі
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Партызанскі раён
Назва ў гонар Змітрок Бядуля
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Змітрака Бядулі — вуліца ў Партызанскім раёне Мінска. Названа ў гонар беларускага паэта і празаіка Змітрака Бядулі (1886—1941). Звязвае скрыжаванне вуліц Чапаева і Першамайскай і плошчу З. Бядулі. На гэтай вуліцы 13 дамоў[1].

Цікавыя факты

  • 17 кастрычніка 1999 года падчас «Маршу свабоды» невядомыя петардай падпалілі будынак паштовага аддзялення, а некаторыя дэманстранты патушылі агонь і самі атрымалі апёкі.

Зноскі

  1. паводле звестак карты АТО.ВУ

Спасылкі