Шнітаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 08:56, 21 ліпеня 2021, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|БССР}} |Колер2 = |Беларуская назва = Шнітаўскі сельсавет |Арыгінальная назва = |Герб = |Сцяг = |Краіна = БССР |Статус = |Гімн = |Ув...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Шнітаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Расонскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Шнітаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Шні́таўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Шнітаўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрэтунскага раёна Полацкай акругі БССР. З 3 ліпеня 1925 года ў складзе Краснапольскага, з 4 жніўня 1927 года ў складзе Расонскага раёнаў Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Дудчынскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.