Краснапольскі раён (Полацкая акруга)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Краснапольскі раён
Уваходзіць у Беларуская ССР
Уключае 11 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Краснаполле
Дата ўтварэння 3 ліпеня 1925
Дата скасавання 4 жніўня 1927
Насельніцтва (1925) 22 319
Плошча 1,26 тыс. км²

Краснапольскі раён — адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 19251927 гг. у Полацкай акрузе. Цэнтр — вёска Краснаполле.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

3 ліпеня 1925 года Дрэтунскі раён быў пераіменаваны ў Краснапольскі[1]. Плошча тэрыторыі раёна 1265 км², насельніцтва (на 1 студзеня 1925 г.) 22 319 чалавек, 438 населеных пунктаў.

Раён падзяляўся на 11 сельсаветаў:

  • Алёсаўскі;
  • Арлейскі;
  • Васілёўскі (Васільеўскі)
  • Дрэтунскі
  • Круцікаўскі
  • Маласітнянскі
  • Паповалуцкі
  • Старадворскі
  • Тродавіцкі
  • Чырванаборскі
  • Шнітаўскі.

4 жніўня 1927 года раён быў скасаваны, сельсаветы перададзеныя ў склад Полацкага (Алёсаўскі, Арлейскі, Васілёўскі, Дрэтунскі, Маласітнянскі) і Расонскага (Круцікаўскі, Паповалуцкі, Старадворскі, Тродавіцкі, Чырвонаборскі, Шнітаўскі) раёнаў.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 304

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 1996. — Т. 3. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т.1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.)