ČEZ Арэна (Острава)
ČEZ Арэна | |
---|---|
Месцазнаходжанне | Острава, Чэхія |
Пабудаваны | 1986 |
Адкрыты | 1986 |
Хатняя каманда | ХК «Віткавіцы» |
Умяшчальнасць | 10 157 (Хакей з шайбай) |
Сайт | arena-vitkovice.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
ČEZ Арэна (чэшск.: ČEZ Arena) — шматфункцыянальная арэна ва Остраве, Чэхія.
Будоўля арэны пачадася ў 1979 годзе, адчынілася ў 1986 годзе. Спачатку арэна насіла назву «Палац культуры і спорту». У 2003—2004 гадах адбылася рэстаўрацыя да Чэмпіяната свету па хакеі 2004 года, пасля якой назва арэны змянілася на сучасную. Кошт рэстаўрацыі склаў 690 мільёнаў крон.
Арэна з'яўляецца хатняй пляцоўкай для клуба Чэшскай экстралігі «Віткавіцы».
Уладальнікам арэны з'яўляецца акцыянернае таварыства «Віткавіцы Арэна», іх мажарытарны акцыянер горада Острава. Комплекс уключае ў сябе атэль, шматфункцыянальную арэну і футбольны стадыён.
У 2010 годзе на арэне прайшлі гульні Чэмпіянату свету па баскетболе сярод жанчын. З 1 па 17 мая 2015 года на арэне прайшоў 79-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ČEZ Арэна (Острава)
- Афіцыйная старонка Архівавана 4 мая 2015.