Ёта Петэрсан
Ёта Петэрсан | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Нарадзілася |
18 снежня 1926 |
Памерла |
9 кастрычніка 1993 (66 гадоў) |
Грамадзянства |
Ёта Элізабет Петэрсан (швед. Göta Elisabeth Pettersson, 18 снежня 1926, Стакгольм, Швецыя — 9 кастрычніка 1993, там жа) — шведская гімнастка, чэмпіёнка свету, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1952 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ёта Петэрсан нарадзілася ў 1926 годзе ў Стакгольме. У дзяцінстве яна хацела займацца плаваннем, аднак у 1941 годзе пачала займацца гімнастыкай. У 1946 годзе заняла трэцяе месца на чэмпіянаце Швецыі. У 1948 годзе стала чэмпіёнкай Швецыі. У 1950 годзе яна ў складзе зборнай перамагла на чэмпіянаце свету. У 1952 годзе на Летніх Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі шведкі выйгралі залаты медаль у камандных практыкаваннях з прадметам, апярэдзіўшы зборную СССР і Венгрыі з вынікам 74,2 бала.
Пасля Алімпійскіх гульняў 1952 года Петэрсан завяршыла кар’еру. У 1953 годзе яна выйшла замуж. Памерла ў 1993 годзе ў Стакгольме.