Ёханес Флінта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёханес Флінта
Фатаграфія
Дата нараджэння 1787[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1870(1870-01-27)[3][4][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёханес Флінта (1786, Капенгаген — 1870, там жа) — нарвежскі мастак, педагог. Вядомы прадстаўнік перыяду рамантычнага нацыяналізму ў жывапісе Нарвегіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дацкага паходжання. З трынаццаці гадоў працаваў вучнем у прыёмнага бацькі-майстра дэкаратыўнага жывапісу. У 1802—1805 гадах навучаўся ў Дацкай каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Адначасова браў прыватныя ўрокі па дэкаратыўным і тэатральным жывапісе. Удзельнік напалеонаўскіх войн. З 1807 па 1808 год служыў у войску. Пры абароне Капенгагена захварэў на рэўматызм, ад якога пакутаваў усё сваё жыццё.

У 1811 годзе атрымаў званне майстра-жывапісца ў Капенгагенскай гільдыі. Пераехаў у Хрысціянію (цяпер Осла). Працаваў дэкаратарам, тэатральным мастаком, займаўся пейзажным афармленнем спектакляў, пісаў партрэты і ствараў узоры мэблі. З 1819 па 1851 год — выкладчык Каралеўскай школы мастацтваў у Хрысціяніі. Сярод яго вядомых вучняў — Ханс Гудэ, Олаф Ісаксен, Юхан Фрэдрык Экерсберг і інш.

Шмат падарожнічаў па Скандынавіі, займаўся вывучэннем побыту і нацыянальных строяў карэнных народаў. З 1842 па 1851 год — член савета Нацыянальнай галерэі Нарвегіі.

Пазней вярнуўся ў Данію, дзе і памёр ад працяглай хваробы ў Капенгагене 27 студзеня 1870 года.

Зноскі

  1. https://snl.no/Johannes_Flintoe
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  3. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  4. Johannes Flintoe // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Kunstindeks Danmark