Іаган Георг Эміль фон Браўсэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іаган Георг Эміль фон Браўсэ
General v. Brause.jpg
Дата нараджэння 14 снежня 1774(1774-12-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 1836(1836-04-10)[1] (61 год)
Месца смерці
Прыналежнасць
Узнагароды і прэміі
Knight second class of the Order of the Red Eagle

Іаган Георг Эміль фон Браўсэ (1774, Шчэцін1836) — прускі ваенны дзеяч. У 1788 г. скончыў ваенную акадэмію і паступіў на службу памочнікам афіцэра Генеральнага штаба. У 1812 г. — маёр батальёна грэнадзёраў 1-га кавалерыйскага палка 1-й дывізіі 1-га прускага корпуса, вылучыўся ў баях пад Пружанамі і Слонімам. У 1813 г. у свіце прускага прынца Вільгельма, камандаваў легкаконным палком, пазней — ад’ютант генерал-губернатара на Эльбе і Одэры і крон-прынца ў Швецыі. У 1815 г. генерал-маёр, камандзір 7-й пяхотнай брыгады 2-га корпуса пад камандаванем Пірха 1-га. У 1817 г. камандзір кадэцкага корпуса, у 1834 г. — дырэктар спецыяльнай каралеўскай школы ў Берліне.


Зноскі

  1. 1,0 1,1 Georg Emil von Brause // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Deutsche biographische encyklopedie. — München, 2001. — S. 91.
  • Erner, M. Der Antheil der Königlich Sachsischen armee am Fefldzuge gegen Russland 1812. — Leipzig, 1896. — S. 49, 80, 88, 149.
  • Подмазо, А.А. Большая европейская война 1812 — 1815. Хронология событий. — М., 2003. — С. 273.