Ібаданскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ібаданскі ўніверсітэт (англ.: University of Ibadan) — найстарэйшы з універсітэтаў Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя, вядомая навучальная, навуковая і інтэлектуальнае ўстанова неарабскай зоны Нігерыі. Размешчаны на паўднёвым-захадзе краіны ў 8-мі км ад цэнтра г. Ібадан ў штаце Оё.

Карыстаецца рэпутацыяй адной з самых прэстыжных афрыканскіх вышэйшых навучальных устаноў і інтэлектуальных цэнтраў на поўдзень ад Сахары. Запазычаная ў Захаду англасаксонская традыцыя дазволіла яму дынамічна развівацца.

Мае добра развітую інфраструктуру адукацыі, пад яго эгідай выходзіць у свет вялікая колькасць навуковых перыядычных выданняў, часопісаў і зборнікаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны 17 лістапада 1948, як Ібаданскі каледж на базе Лонданскага ўніверсітэта. Для арганізацыі каледжа правадыры Ібадана вылучылі каланіяльным уладам зямлю на 999 гадоў.

У 1962 годзе атрымаў статус універсітэта. Першы прэм'ер-міністр незалежнай Нігерыі Абубакар Тафава Балева ў 1963 годзе стаў першым рэктарам Ібаданскага ўніверсітэта.

У 1948 годзе тут навучалася 144 студэнта. Колькасць выкладчыкаў і навучэнцаў пастаянна павялічваецца - у 2005/2006 навучальным годзе іх было каля 18000 чалавек, у тым ліку 35% аспірантаў і 65% студэнтаў.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Сельская і лясная гаспадарка
  • Гуманітарны
  • Медыцынскіх навук
  • Клінічных навук
  • Стаматалагічны
  • Педагагічны
  • Юрыдычны
  • Фармакалагічны
  • Грамадскай аховы здароўя
  • Дакладных навук
  • Сацыялагічны
  • Тэхналагічны
  • Ветэрынарны
  • Машынабудаўнічы

Інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

Пры універсітэце створаны:

  • Афрыканскі рэгіянальны цэнтр інфарматыкі,
  • Цэнтр міру і ўрэгулявання канфліктаў,
  • Цэнтр гарадскога і рэгіянальнага планавання,
  • Інстытут афрыканскіх даследаванняў
  • Інстытут адукацыі

Выбітныя выкладчыкі і выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]