Іван Аляксандравіч Андрушойць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Аляксандравіч Андрушойць
Род дзейнасці палітычны вязень
Дата нараджэння 30 мая 1986(1986-05-30) (37 гадоў)

Іван Аляксандравіч Андрушойць (нар. 30 мая 1986) — беларускі палітвязень, абвінавачаны пад час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Храналогія пераследу[правіць | правіць зыходнік]

Іван Андрушойць быў затрыманы 5 лістапада 2020 года, дома ў яго правялі вобшук, вынялі тэхніку і дакументы.

Яму прад’яўлена абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і 349 КК (доступ да кампутарнай інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове).[1]

Пад час знаходжання ў СІЗА пабраўся шлюбам з Сафiяй Лашкевіч[2].

Зноскі