Ігар Васілевіч Дурэйка
Ігар Васілевіч Дурэйка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1994 |
Род дзейнасці | плывец, спартыўны ўрач |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Ігар Васілевіч Дурэйка (1922—1994) — беларускі спартсмен, спецыяліст у галіне спартыўнай медыцыны. Майстар спорту СССР па плаванні. Заслужаны трэнер Беларускай ССР. Заслужаны ўрач БССР (1980)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З дзяцінства захапляўся плаваннем, але раскрыцца таленту ў поўнай меры перашкодзіла вайна[1].
Дзевятнаццацігадовы Ігар Дурэйка з першых дзён пайшоў на фронт[2]. Быў разведчыкам, камандзірам дыверсійнай групы, якая дзейнічала ў глыбокім тыле праціўніка[2].
Пасля заканчэння вайны паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, пры гэтым працягваў займацца плаваннем[3].
Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры стаў спецыялістам у галіне спартыўнай медыцыны. У 1952—1992 гадах працаваў у Рэспубліканскім дыспансеры спартыўнай медыцыны[1].
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Быў уключаны ў складзе зборнай каманды СССР па плаванні[3]. Разам з заслужаным майстрам спорту Леанідам Мяшковым , майстрамі спорту Эндэлем Эдасі і Уладзімірам Забеліным не раз усталёўваў рэкорды СССР у эстафетным плаванні 4 х 100 м брасам[2][3].
Подзвіг
[правіць | правіць зыходнік]Пры адступленні свайго баявога атрада цераз раку Шчару[4] выратаваў пецярых таварышаў, пераправіўшы іх на спіне на другі бераг, нягледзячы на бесперапынную страляніну.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе прысвячаецца памяці заслужанага трэнера і ўрача Беларусі Ігара Васілевіча Дурэйкі[2].
Зноскі
- ↑ а б в Дурейко, Игорь Васильевич (спортсмен; врач ; 1922—1994)
- ↑ а б в г Помоги товарищу! (руск.)
- ↑ а б в Рассказываем о бессмертном подвиге Игоря Дурейко Архівавана 13 верасня 2022. (руск.)
- ↑ У крыніцах сустракаецца памылковае напісанне Шара
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кто есть кто в Республике Беларусь. Спорт : энциклопедия. — Минск, 1999.
- Белорусские спортсмены в боях за Родину : [сборник очерков журналистов / под редакцией И. П. Гутько]. ― Минск, 1985.