Іерархія
Выгляд
Іера́рхія (грэч. ίεράρχίά; ίερσς «свяшчэнны» + άρχή «улада») — падзел на вышэйшыя і ніжэйшыя пасады, лады; строгі парадак падпарадкавання ніжэйшых паводле чыну ці пасады вышэйшым.
У іерархіі між яе членамі дзейнічаюць вертыкальныя сувязі — адносіны субардынацыі (падпарадкавання).
У шырэйшым сэнсе слова іерархія — гэта размяшчэнне часцін або элементаў чагосьці цэлага ў пэўным парадку ад вышэйшага да ніжэйшага.
Тэрмін ужываецца для апісання шмат якіх з’яў, пераважна ў грамадска-палітычных, але часам і ў дакладных навуках.