Ізатэрмічны працэс
Ізатэрмі́чны працэс (ад стар.-грэч.: ἴσος — «роўны» і θέρμη «жар») — тэрмадынамічны працэс, які адбываецца ў фізічнай сістэме пры пастаяннай тэмпературы.
Для ажыццяўлення ізатэрмічнага працэсу сістэму змяшчаюць у тэрмастат (масіўнае цела, якое знаходзіцца ў цеплавой раўнавазе), цеплаправоднасць якога вялікая, таму цеплаабмен з сістэмай адбываецца досыць хутка ў параўнанні са скорасцю праходжання працэсу, і, тэмпература сістэмы ў любы момант практычна не адрозніваецца ад тэмпературы тэрмастата.
Можна ажыццявіць ізатэрмічны працэс інакш — з выкарыстаннем крыніц або сцёкаў цяпла, кантралюючы нязменнасць тэмпературы з дапамогай тэрмометраў. Да ізатэрмічных працэсаў адносяцца, напрыклад, кіпенне вадкасці або плаўленне цвёрдага цела пры пастаянным ціску. Графікам ізатэрмічнага працэсу з’яўляецца ізатэрма.
У ідэальным газе пры ізатэрмічнага працэсе дзеянне ціску на аб’ём нязменна (закон Бойля-Марыёта).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Малекулярна-кінетычная тэорыя
- Ізахорны працэс
- Ізабарны працэс
- Адыябатычны працэс
- Ізапрацэсы
- Ізатэрма
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2