Ізатэрмічны працэс
| Цеплавыя працэсы |
|---|
| Артыкул з'яўляецца часткай аднайменнай серыі. |
| Адыябатны працэс |
| Ізахорны працэс |
| Ізабарны працэс |
| Ізатэрмічны працэс |
| Ізаэнтрапійны працэс |
| Ізаэнтальпійны працэс |
| Палітропны працэс |
| кіраваць |
| Гл. таксама «Фізічны партал» |

Ізатэрмі́чны працэс (ад стар.-грэч.: ἴσος — «роўны» і θέρμη «жар») — тэрмадынамічны працэс, які адбываецца ў фізічнай сістэме пры пастаяннай тэмпературы.
Для ажыццяўлення ізатэрмічнага працэсу сістэму змяшчаюць у тэрмастат (масіўнае цела, якое знаходзіцца ў цеплавой раўнавазе), цеплаправоднасць якога вялікая, таму цеплаабмен з сістэмай адбываецца досыць хутка ў параўнанні са скорасцю праходжання працэсу, і тэмпература сістэмы ў любы момант практычна не адрозніваецца ад тэмпературы тэрмастата.
Можна ажыццявіць ізатэрмічны працэс інакш — з выкарыстаннем крыніц або сцёкаў цяпла, кантралюючы нязменнасць тэмпературы з дапамогай тэрмометраў. Да ізатэрмічных працэсаў адносяцца, напрыклад, кіпенне вадкасці або плаўленне цвёрдага цела пры пастаянным ціску. Графікам ізатэрмічнага працэсу з’яўляецца ізатэрма.
У ідэальным газе пры ізатэрмічным працэсе дзеянне ціску на аб’ём нязменна (закон Бойля-Марыёта).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ізатэрмічны працэс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 178. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).