Ізатэрма (метэаралогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ізатэрмы сярэднегадавой тэмпературы Еўропы

Ізатэ́рма (стар.-грэч.: ἴσος «роўны» і θέρμη «цяпло») — ізалінія аднолькавых тэмператур. Звычайна выкарыстоўваюцца паняцці ізатэрмы ліпеня і ізатэрмы студзеня.

Каб наглядна паказаць, якія тэмпературы ў розных частках зямной паверхні, выкарыстоўваюць ізатэрмы. Ізатэрмы сярэднегадавых тэмператур дазваляюць ацаніць звязаны з тэмпературай клімат розных мясцовасцей. Могуць замяняцца зонамі, у якіх тэмпература вагаецца ад вызначанага значэння да іншага вызначанага значэння — у такім разе ізатэрмамі будуць межы такіх зон.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]