Інге Леман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Інге Леман
Inge Lehmann
Дата нараджэння 13 мая 1888(1888-05-13)[1][2][3]
Месца нараджэння Капенгаген
Дата смерці 21 лютага 1993(1993-02-21)[1][2][3] (104 гады)
Месца смерці Капенгаген
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька: Alfred Lehmann[d][4] або Hello
Род дзейнасці seismologist, геолаг, геадэзіст
Навуковая сфера геафізіка, сейсмалогія
Месца працы
Альма-матар Капенгагенскі ўніверсітэт, Кембрыджскі ўніверсітэт
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Інге Леман на Вікісховішчы

Інге Леман (дацк.: Inge Lehmann; 13 мая 1888, Капенгаген — 21 лютага 1993, Капенгаген) — дацкі геафізік, сейсмолаг, выкладчык Каралеўскага таварыства ў Лондане. У 1936 годзе адкрыла ўнутранае ядро Землі на аснове вывучэння разбегу сейсмічных хваль ад землетрасенняў у паўднёвай частцы Ціхага акіяну[6].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і эксперыментальнага псіхолага Альфрэда Лемана (1858—1921). Навучалася ў сярэдняй школе, кіраўніком якой была цётка Нільса Бора — Ханна Адлер. Як казала Інге Леман, бацька і Адлер былі двума людзьмі, якія найболей уплылі на развіццё яе інтэлектуальных здольнасцяў. Пасля школы, з перапынкамі з-за стану здароўя, вучылася матэматыцы ва Капенгагенскім і Кембрыджскім ўніверсітэтах. Затым некалькі гадоў працавала ў страхавым бізнесе, а ў 1925 годзе стала памочнікам геадэзіста Нільса Эрыка Норлунда[de]. У 1928 годзе Леман здала іспыты па геадэзіі і пачала працаваць інспектарам і начальнікам аддзела сейсмалогіі геадэзічнага інстытута Даніі, які ўзначальваў Норлунд.

У артыкуле пад незвычайнай назвай P' , Леман дала ўласную інтэрпрэтацыю сейсмічным хвалям тыпу P і паказала, што ў Зямлі ёсць унутранае ядро[7]. Гэта тлумачэнне было прынята на працягу двух-трох гадоў іншымі сейсмолагамі (Бэно Гутэнбергам, Чарльзам Фрэнсісам Рыхтэрам і Гаральдам Джэфрысам). 2-я сусветная вайна і акупацыя Даніі нямецкімі войскамі ўскладнілі Леман далейшыя даследаванні.

У гады перад выхадам на пенсію (1953), адносіны паміж Леман і супрацоўнікамі геадэзічнага інстытута пагоршыліся, верагодна, таму што яна была не дужа цярплівая ў стаўленні да калег[8].

Пасля 1953 года Інге Леман пераехала ў ЗША, некалькі гадоў працавала разам з Морысам Юінгам[en] і Фрэнкам Прэсам[en]. Даследавала зямную кару і верхнюю мантыю і адкрыла гэтак званы сейсмічны разрыў, які ляжыць на глыбіні ад 190 да 250 км і быў названы «мяжой Леман»[9].

Пахавана на Херсгольмскіх могілках[da].

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Апроч значнай колькасці іншых узнагарод, Інге Леман атрымала ступені ганаровага доктара Калумбійскага ўніверсітэта у Нью-Ёрку (1964) і Капенгагенскага ўніверсітэта (1968), а таксама стала членам шматлікіх навуковых таварыстваў.

У 1997 годзе Амерыканскі геафізічны саюз устанавіў медаль у гонар Інге Леман «за выдатны ўклад у разуменне структуры, саставу і дынамікі зямной мантыі і ядра».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://www.physics.ucla.edu/~cwp/articles/bolt.html
  2. 2,0 2,1 Inge Lehmann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Inge Lehmann // FemBio Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 4,2 Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th CenturyRoutledge, 2003. — Vol. 2. — P. 766. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2
  5. https://collections.royalsociety.org/DServe.exe?dsqIni=Dserve.ini&dsqApp=Archive&dsqDb=Persons&dsqSearch=Code==%27NA5258%27&dsqCmd=Show.tcl Праверана 21 сакавіка 2019.
  6. Инге Леман — откривателят на вътрешното ядро на Земята.
  7. Edmond A. Mathez. Inge Lehmann: Discoverer of the Earth's Inner Core. American Museum of Natural History. http://www.amnh.org/education/resources/rfl/web/essaybooks/earth/p_lehmann.html.  (англ.) 
  8. Кузьмина Ольга Инге Леманн. «Дошедшая до ядра». Вечерняя Москва. http://vm.ru/+(13 мая 2015).
  9. The thickness is 220 km. William Lowrie (1997). Fundamentals of geophysics. Cambridge University Press. p. 158. ISBN 0-521-46728-4. http://books.google.com/books?id=7vR2RJSIGVoC&pg=PA158. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]