Інтэрфейс карыстальніка
Выгляд
У дачыненні да ўзаемадзеяння чалавека з камп'ютарам, паняцце інтэрфейс карыстальніка (карыстальніцкі інтэрфейс, англ.: user interface, UI) азначае графічную, тэкставую і гукавую інфармацыю, якую праграма падае карыстальніку, і кіруючыя паслядоўнасці, такія як націсканні клавіш на клавіятуры, перамяшчэнні мышы, і выбары з дапамогай адчувальнага да дотыкаў экрана, якія карыстальнік ужывае для кіравання праграмай. Таксама, інтэрфейсам карыстальніка называюць частку праграмы, з якой узаемадзейнічае карыстальнік, рэалізаваную ў выглядзе інтэрфейсу каманднага радка, сістэмы меню і да т.п.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8