Інцыдэнт каля варот Сакурада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вароты Сакурада сёння

Інцыдэнт каля варот Сакурада (яп.: 桜田門外の変?) — забойства главы японскага ўрада Іі Наосукэ апазіцыянерамі, якое адбылося 24 сакавіка 1860 года каля варот Сакурада замка Эда.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Іі Наосукэ

Прычынамі забойства была незадаволенасць японскіх кансерватараў палітыкай Іі Наосукэ, які сілай зрабіў свайго кандыдата сёгунам, падпісаў нераўнапраўныя дагаворы з замежнымі дзяржавамі і пачаў рэпрэсіі супраць апазіцыі. У 1858 годзе самураі княстваў Сацума, Міто, Цёсю, Этыдзэн і Інсю пачалі падрыхтоўку ліквідацыі «тырана». Асабліва моцнымі антыўрадавыя настроі былі ў Сацуме і Міто, якія панеслі найбольшыя страты падчас палітычных пераследаў.

У лютым 1860 года 18 самураяў гэтых княстваў, якія страцілі свае ўладанні, заключылі саюз «За справядлівасць». 24 сакавіка таго ж года яны напалі на калону Іі Наосукэ за варотамі Сакурада замка Эда. Кіраваў нападам Сэкі Тэцуносукэ. У яго групу ўваходзілі 17 выхадцаў з Міто — Акабэ Сандзюра, Сайта Кэмоцу, Сана Такэносукэ, Адзэкі Тыкасіціра, Хіраока Нэнодзіра, Інада Дзюдза, Марыяма Сігэносукэ, Кайга Сакіносукэ, Курасава Цюсабура, Ямагуты Тацуносукэ, Сугіяма Яітыра, Масіко Кімпаты, Хасуда Ітыгора, Коібу Тыканамэ, Хірокі Мацуносукэ, Моры Гарокура, а таксама выхадзец з Сацумы — Арымура Дзідзаэмон. Нападаючыя сярод белага дня паспяхова знішчылі суправаджэнне калоны і зарэзалі арганізатара рэпрэсій.

Паводле «Мэты забойства тырана» (яп.: 斬奸趣意書), якую апазіцыянеры напісалі перад інцыдэнтам, іх галоўным заданнем было спыненне пераследаў і змяненне курсу сёгуната, а не звяржэнне ўрада. Аднак гэта забойства нанесла вялікі ўдар па прэстыжы сёгуната і стала адной з прычын падзення ўрада.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Sir Ernest Satow. A Diplomat in Japan. — Stone Bridge Classics, 2006. — ISBN 9781933330167.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]