Ёзэф Вернер (мастак)
Ёзэф Вернер | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | не пазней за 22 ліпеня 1637 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1710[2][1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-мініяцюрыст |
Жанр | партрэт |
Член у | |
![]() |
Ёзэф Вернер[4], часта Ёзэф Вернер-малодшы (ням.: Joseph Werner der Jüngere; 22 ліпеня 1637, Берн — каля 1710, там жа) — швейцарскі мастак, мініяцюрыст эпохі барока.
Праявіў сябе як майстар мініяцюры, аўтар шэрагу алегарычных палотнаў. Працаваў пры шматлікіх каралеўскіх дварах Еўропы, дзе ён выконваў замовы на стварэнне партрэтаў і іншага.
Вернер быў запрошаны ў Парыж і Версальскі палац караля Людовіка XIV, дзе стварыў партрэт манарха. Працаваў над упрыгожваннямі Версальскага палаца. У 1667 годзе пакінуў Францыю, але працягнуў актыўна тварыць па замове вышэйшых арыстакратычных колаў. Пазней працаваў у Аўгсбургу, дзе пісаў для прадстаўнікоў сям’і Фугераў. У Аўгсбургу ў 1680 годзе мастак стварыў карціну-алегорыю з нагоды шлюбу Вялікага Дафіна Францыі Людовіка з прынцэсай Марыяй Ганнай Баварскай. Запрошаны Баварскім курфюрстам у Вену, стварыў партрэт Леапольда I, затым быў запрошаны ў Берлін прускім каралём Фрыдрыхам I.
Пазней актыўна працаваў у родным горадзе Берне.
Зноскі
- ↑ а б RKDartists — 2017. Праверана 18 студзеня 2019.
- ↑ Werner, Joseph (der Jüngere) // SIKART — 2006. Праверана 18 студзеня 2019.
- ↑ https://rkd.nl/explore/artists/83702 Праверана 16 кастрычніка 2016.
- ↑