Партрэт
Выгляд

Партрэт (фр.: portrait, ад ст.-франц. portraire — «перадаваць што-небудзь рыса ў рысу»), састарэлае парсуна (ад літ.: persona — «асоба») — малюнак або апісанне якога-небудзь чалавека або групы людзей, якія існуюць ці існавалі ў рэальнай рэчаіснасці, у тым ліку мастацкімі сродкамі (жывапісу, графікі, гравюры, скульптуры, фатаграфіі, паліграфіі), а таксама ў літаратуры і крыміналістыцы (славесны партрэт).
Партрэт у літаратуры — адзін са сродкаў мастацкай характарыстыкі, які заключаецца ў тым, што пісьменнік раскрывае тыпічны характар сваіх герояў і выказвае сваё ідэйнае стаўленне да іх праз малюнак знешнасці герояў: іх постаці, асобы, адзення, рухаў, жэстаў і манер.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Партрэ́т // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 559. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Партрэт
- 10 найвялікшых партрэтаў у сусветным мастацтве Архівавана 15 чэрвеня 2007. // The Portrait Institute, New York (пераклад на рускую)(недаступная спасылка)
- 10 лепшых партрэтыстаў
- Famous portraits Архівавана 21 лістапада 2010. — некалькі знакамітых сучасных партрэтаў
- Visual lessons Архівавана 26 верасня 2010.