Ірына Ігараўна Дзеранчук
Выгляд
(Пасля перасылкі з Ірына Ігараўна Бурая)
Ірына Дзеранчук (Бурая) | |
---|---|
Пол | ж |
Поўнае імя | Ірына Ігараўна Дзеранчук (Бурая) |
Нарадзілася |
16 красавіка 1958 (66 гадоў) г. Мінск |
Ірына Ігараўна Дзеранчук, народжаная Бурая (нар. 16 красавіка 1958, г. Мінск) — беларуская савецкая спартсменка (хуткаснае падводнае плаванне). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1975)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1979 трэнер ЦК ДТСААФ БССР па хуткасных відах падводнага плавання. Чэмпіёнка свету (1976, Гановер, ФРГ — падводнае плаванне з аквалангам на 100 і 400 і ныранне на 50 м), Еўропы (1975, Вітэль, Францыя — падводнае плаванне з аквалангам на 100, ныранне на 25 м, эстафета 4×100 м — плаванне ў ластах), СССР (1976 г. — ныранне на 50 м, 1977 — падводнае плаванне з аквалангам на 100 і 400 м, ныранне на 50 м)[1].
Пераможца і прызёр міжнародных і усесаюзных спаборніцтваў, рэкардсменка свету (1975-77)[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]