Ісоль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ісоль

Ісоль, сапр. Марысоль Місента (ісп.: Isol, Marisol Misenta; 1972, Буэнас-Айрэс) — аргенцінская мастачка і пісьменніца, аўтар і ілюстратар дзіцячай кнігі.

Сваю першую кнігу "Сабачае жыццё" Марысоль Місента апублікавала пад псеўданімам Ісоль у 1997 годзе. У 2000—05 штотыдзень у нядзельным дадатку да газеты "Clarín" друкаваліся гісторыі ў малюнках, у якіх Ісоль пераказвала вядомыя казкі і дзіцячыя кніжкі. Мастачка таксама супрацоўнічала з іншымі газетамі і часопісамі. Шчыры, іранічны стыль Ісоль хутка прынёс ёй вядомасць у Аргенціне і за мяжой, яе кнігі выходзяць у Мексіцы, Іспаніі, ЗША, Францыі, Паўднёвай Карэі, Швейцарыі. У наступныя гады мастачка прысвяціла сябе дзіцячым кнігам у малюнках, час ад часу публікуе таксама графічныя працы і коміксы.[1]

У 2013 годзе Ісоль атрымала прэмію імя Астрыд Ліндгрэн.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]